Сардэчна запрашаем!
Кафедра біятэхналогіі і біяэкалогіі рыхтуе кваліфікаваных спецыялістаў па спецыяльнасці "Біятэхналогія" з наступнымі спецыялізацыямі:
"Біятэхналогія энерганосьбітаў";
"Тэхналогія ферментаў, вітамінаў і прадуктаў браджэння";
"Тэхналогія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў";
па спецыяльнасці "Тэхналогія лекавых прэпаратаў" са спецыялізацыямі:
"Прамысловая тэхналогія лекавых прэпаратаў ";
" Тонкі арганічны сінтэз",
і па спецыяльнасці "Біяэкалогія".
Штогод кафедра выпускае каля 90 спецыялістаў вочнай і завочнай формаў навучання, якія запатрабаваны на айчынных прадпрыемствах розных галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Якасная падрыхтоўка спецыялістаў абумоўлена добрай арганізацыяй навучальнага працэсу. Для гэтага на кафедры планамерна і паслядоўна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, павышаецца ўзровень навуковай працы, удасканальваецца дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага складу, наладжваюцца ўзаемавыгадныя сувязі з вытворчымі структурамі, навуковымі ўстановамі і ВНУ Рэспублікі Беларусь.
На кафедры вядзецца актыўная навуковая праца і супрацоўніцтва з прадпрыемствамі розных галін прамысловасці.