Лабараторная база
Кафедра мае 5 навукова-даследчых лабараторый агульнай плошчай 117 м2
- Лабараторыя малекулярна-біялагічных даследаванняў,
- Лабараторыя інструментальных метадаў аналізу,
- Лабараторыя біяэнергетыкі,
- Лабараторыя гідрабіялагічных метадаў даследаванняў,
- Лабараторыя біяхімічных даследаванняў.
Таксама выкарыстоўваюцца 2 вучэбныя лабараторыі агульнай плошчай 160 м2.
Кафедра біятэхналогіі і біяэкалогіі абсталявана сучаснымі прыборамі даследчага класа вядучых сусветных вытворцаў складанага абсталявання:
-

- Генетычны аналізатар Applied Biosystems ABI PPIZM 310 (ЗША). Аднакапілярны секвенатар, які прызначаны для ўстанаўлення паслядоўнасці нуклеатыдаў у ДНК, ідэнтыфікацыі мікраарганізмаў. Выкарыстоўваецца ў генетычнай інжынерыі, біямедыцынскіх даследаваннях і крыміналістыцы.

- Цэнтрыфуга лабараторная Sigma 3K30 (ЗША). Высокахуткасная цэнтрыфуга для прабірак аб'ёмам 2,2 - 30 мл з астуджэннем да - 20 ° C і паскарэннем больш за 60 000 g. Прызначана для падрыхтоўкі ўзораў ў генетычнай інжынерыі, кланаванні і секвенаванні, у выдзяленні біяпалімераў.

- ПЦР-бокс UVT-S BIOSAN (Латвія). Прызначаны для выканання маніпуляцый з узорамі ДНК у стэрыльных умовах.

- Сістэма BIOSCAN (Рэспубліка Беларусь). Складаецца са святлавога мікраскопа для аналізу аб'ектаў, праз якія праходзіць святло, і сістэмы фіксацыі інфармацыі ў электронным выглядзе на камп’ютар. Сістэма абсталявана праграмным забеспячэннем, прызначаным для матэматычнай апрацоўкі здымкаў.

- Спектрафатометры SPECORD M 40 (Германія). Двухпрамянёвы спектрафатометр прызначаны для рэгістрацыі электронных спектраў рэчываў у растворах і плёнках, вывучэння кінетыкі хімічных і ферментатыўных рэакцый, вызначэння канцэнтрацый хімічных рэчываў.

- Палярыметр POLAMAT A (Германія). Прызначаны для вывучэння аптычна актыўных рэчываў, вызначэння канцэнтрацый і іх змены ў ходзе хімічных рэакцый.

- Храматограф Agilent 7820 A (Германія). Прызначаны для выканання газа-вадкаснага храматаграфічнага аналізу лятучых арганічных рэчываў.

- Камплект абсталявання для аналізу сцёкавых вод (Германія). Прызначаны для вызначэння амонію, агульнага азоту, нітратаў, фосфару, свабоднага і звязанага хлору, ХСК па вымярэнні аптычнай шчыльнасці адпаведных раствораў у максімуме паглынання.
-
-

- Сістэма аналізу азоту па К’ельдалю (Германія). Прызначана для мінералізацыі і аналізу арганічных рэчываў на ўтрыманне азоту ў аўтаматычным рэжыме.