Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць

 

Тэмы навукова-даследчых работ кафедры

 

ГБ 24-11 Распрацоўка і аптымізацыя метадаў аналізу тэхналагічных і прыродных аб’ектаў (2011-2013гг.)

 

ГБ 24-11-1 Актуалізацыя методыкі выкладання хіміка-аналітычных дысцыплін у тэхналагічных ВНУ (2011-2013гг.)

 

ГБ 11-173 Вылучэнне і структурна-функцыянальны аналіз біялагічна актыўных злучэнняў лекавых раслін для фотадынамічнай тэрапіі анкалагічных захворванняў (2013г.)

 

БС 12-098 Правесці ацэнку зместу аптычна актыўных ізамераў монатэрпенавых злучэнняў у прадстаўнікоў сямействаў PINACEAE і CUPRESSACEAE (2013)

 

ФФ11-065 Сінтэз новых злучэнняў шэрагу трыфторацетылбiфенiлу (2011-2013)

 

ГБ11-171 Распрацоўка метадаў сінтэзу і методык аналізу новых замешчаных рэчываў групы фторхіналонаў - структурных аналагаў сучасных антымікробных прэпаратаў (2011-2013)

 

Напрамкі навуковай дзейнасці на 2011-2015 гг.

 

Навуковыя напрамкі кафедры адпавядаюць прыярытэтным напрамкам фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў РБ.

 

Навуковы  напрамак  :

Распрацоўка і аптымізацыя метадаў аналізу тэхналагічных і прыродных аб'ектаў.

 

Асноўныя фундаментальныя і прыкладныя праблемы, якія вырашаюцца па гэтым напрамку:

1.Фундаментальныя навуковыя даследаванні:

1.1. Даследаванне стану іёнаў у шматкампанентных сістэмах.

1.2. Устанаўленне аптымальных умоў правядзення аналітычных рэакцый з мэтай распрацоўкі і ўдасканалення метадаў раздзялення і вызначэння.

1.3. Даследаванне ўласцівасцяў новых аналітычных рэагентаў.

2. Прыкладныя навуковыя даследаванні:

2.1. Распрацоўка і ўдасканаленне хімічных і інструментальных метадаў раздзялення і вызначэння кампанентаў у тэхналагічных аб'ектах для кантролю тэхналагічных працэсаў, якасці сыравіны і гатовай прадукцыі.

2.2. Распрацоўка навукова-абгрунтаваных прынцыпаў аналізу якасці расліннай сыравіны і фітапрэпаратаў.

2.3. Атрыманне новых вадкакрышталічных матэрыялаў, вызначэнне іх уласцівасцяў і аналіз уплыву структуры на мезаморфныя ўласцівасці сінтэзаваных злучэнняў.

 

Навукова-метадычная дзейнасць

 

Навуковы  напрамак  :

Актуалізацыя методыкі выкладання хіміка-аналітычных дысцыплін у тэхналагічным ВНУ.

 

Асноўныя фундаментальныя і прыкладныя праблемы, якія вырашаюцца па гэтым напрамку:

1.Фундаментальныя навуковыя даследаванні:

1.1. Актуалізацыя метадаў, сродкаў і форм навучання аналітычнай хіміі на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій.

1.2. Даследаванне эфектыўнасці ўкаранення ў навучальны працэс інавацыйных тэхналогій навучання.

2. Прыкладныя навуковыя даследаванні:

2.1. Распрацоўка сістэмы кантролю засваення вучэбнага матэрыялу і дыягностыкі сфармаваных ведаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

2.2. Актуалізацыя сістэмы праблемных заданняў па хімічных і інструментальных метадах аналізу.

Iнавацыйная дзейнасць

Изображение

Изображение