Навуковая школа

 

За 2006-2012 гады усяго апублікавана 200  навуковых прац, у тым ліку:

54  артыкулы, з іх 18  артыкулаў у часопісах з IF ад 0,648 да 0,321;

25  матэрыялаў канферэнцый;

38  тэзісаў дакладаў;

15  вучэбна-метадычных выданняў;

68  матэрыялаў і тэзісаў дакладаў студэнцкіх канферэнцый.

 

Акрамя таго, атрымана 4 патэнты РБ.

 

Даклады на канферэнцыях за 2006-2012 гады:

Усяго 63 даклады ПВС, у тым ліку:

50  вусных дакладаў ПВС;

13  стэндавых даклады ПВС;

23  даклады на міжнародных канферэнцыях;

15  дакладаў на рэспубліканскіх канферэнцыях;

25  дакладаў на ўнiверсiтэцкiх канферэнцыях.

 

Акрамя таго, студэнты пад кіраўніцтвам ПВС кафедры падрыхтавалі 117  дакладаў і выступілі з імі на студэнцкіх канферэнцыях рознага ўзроўню.

 

Супрацоўніцтва з НАН Беларусi і Расiйскай Акадэмiяй Навук

Навуковыя даследаванні па тэмах НДР ГБ 25-062 і БС 11-173 праводзіліся і праводзяцца сумесна з супрацоўнікамі ЦБС НАН Беларусi.

Каўганка Ул.М. праводзіць сумесныя навуковыя даследаванні з супрацоўнікамі Казанскага фізіка-тэхнічнага інстытута (Казанскі навуковы цэнтр РАН) у галіне даследавання фізіка-хімічных уласцівасцяў металамезагенаў.

 

Сувязь з галіновай навукай

 

Каўганка Ул.М. праводзіць сумесныя навуковыя даследаванні з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па даследаваннi мікрабіялагічных уласцівасцяў сінтэзаваных фторзмяшчальных гетэрацыклічных злучэнняў.

 

Міжнароднае супрацоўніцтва

 

Міжнароднае супрацоўніцтва ажыццяўляецца па напрамках навуковай дзейнасці кафедры і ўключае ў сябе:

Публікацыі ў міжнародных навуковых англамоўных выданнях.

Сумесныя навуковыя даследаванні і распрацоўкі: па праекце БРФФД-Ванта з в'етнамскімі навукоўцамі, з супрацоўнікамі Казанскага фізіка-тэхнічнага інстытута (Казанскі навуковы цэнтр РАН) і Казанскага энергетычнага ўніверсітэта ў галіне даследавання фізіка-хімічных уласцівасцяў металамезагенаў.

Удзел у замежных навуковых канферэнцыях.

Удзел у дзейнасці міжнародных навуковых таварыстваў: Каўганка Ул.М. з'яўляецца сапраўдным членам Міжнароднага таварыства інфармацыйных дысплеяў (Society for Informational Display).