Вучэбная работа

На кафедры ажыццяўляецца выкладанне дысцыплін - "Аналітычная хімія», «Аналітычная хімія і фізіка-хімічныя метады аналізу», «Агульная і аналітычная хімія», «Фізіка-хімічныя метады аналізу».

Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі спецыяльнасцей і ўключае ў сябе вывучэнне метадаў якаснага і колькаснага аналізу простых і складаных рэчываў.

Асноўнымі пытаннямі, якiя разглядаюцца ў рамках навучальных дысцыплін, з'яўляюцца наступныя.

  • Тэарэтычныя асновы аналітычнай хіміі. Аналітычна важныя раўнавагі: кіслотна-асноўная і акісляльна-аднаўляльная раўнавагi, комплексаўтварэнне, працэсы асаджэння-растварэння.
  • Хімічныя метады аналізу, іх тэарэтычныя асновы і аналітычныя магчымасці. Гравіметрычныя метады аналізу. Цiтрыметрычныя метады аналізу: кіслотна-асноўнае, акісляльна-аднаўляльнае (перманганатаметрыя, ёдаметрыя) і камплексонаметрычнае цітраванне. Хімічныя метады раздзялення і канцэнтравання.
  • Фізічныя і фізіка-хімічныя (інструментальныя) метады аналізу, іх тэарэтычныя асновы і аналітычныя магчымасці. Электрахімічныя метады аналізу (кандуктаметрыя, патэнцыяметрыя, вольтампераметрыя). Спектраскапічныя і іншыя аптычныя метады аналізу (фотаметрыя, спектрафотаметрыя, турбiдыметрыя, нефеламетрыя, рэфрактаметрыя, палымяная эмісійная спектраскапія). Храматаграфічныя метады аналізу. Фізіка-хімічныя метады раздзялення і канцэнтравання. Прамыя і ўскосныя прыёмы вызначэння невядомай канцэнтрацыі па велічыні аналітычнага сігналу.

     

 

Кафедра ажыццяўляе агульнаадукацыйную падрыхтоўку студэнтаў наступных спецыяльнасцей:

  • Фізіка-хімічныя метады і прыборы кантролю якасці прадукцыі,
  • Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей,
  • Хімічная тэхналогія вытворчасці і перапрацоўкі неарганічных матэрыялаў,
  • Хімічная тэхналогія вытворчасці і перапрацоўкі арганічных матэрыялаў,
  • Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны,
  • Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей,
  • Біятэхналогія,
  • Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў,
  • Біяэкалогія,
  • Лясная гаспадарка,
  • Садова-паркавае будаўніцтва

         

Абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе і навуковай працы (навучальныя лабараторыі і тэхнічныя сродкі): 5 навучальных лабараторый уладкаваны неабходнымі прыборамі і абсталяваннем для правядзення заняткаў па якасным аналізе, хімічных метадах колькаснага аналізу - гравіметрычным і цiтрыметрычным, фізіка-хімічных метадах аналізу - кандуктаметрычным, патэнцыяметрычным, вольтампераметрычным, фотакаларыметрычным, спектрафотаметрычным, турбiдыметрычным, эмісійнай фотаметрыі полымя, рэфрактаметрычным, храматаграфічным. Тры навуковыя лабараторыi ўладкаваны неабходнымі прыборамі і абсталяваннем для правядзення навуковых даследаванняў, а таксама неабходнай аргтэхнікай.