Школьнікам і будучым абітурыентам

Школьнікам і будучым абітурыентам: факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў (ТАР)

 

Для будучых абітурыентаў і тых, хто любіць хімію

супрацоўнікам кафедры дацэнтам Шаўчуком М.А. падрыхтавана і выдадзена даведачнае выданне

Гурток «Юны хімік»

На кафедры арганічнай хіміі з 28 Верасня 2015 года пачаў працаваць гурток «Юны хімік» для школьнікаў старэйшых класаў. Упор у працы робіцца на эксперымент, каб максімальна зацікавіць навучэнцаў. Тэарэтычны матэрыял коратка разглядаецца перад эксперыментальнай працай.  

 

Кіраўнік гуртка па арганічнай хіміі - к.х.н. дацэнт Аляксееў Анатоль Дзмітрыевіч.

 

 

Для навучэнцаў школ праводзiцца:

  1. Навучанне навыкам працы з сучаснай даведачнай літаратурай.
  2. Навучанне працы на сучасных прыборах і абсталяванні, якія выкарыстоўваюцца ў эксперыментальнай частцы работ (вызначэнне тэмпературы плаўлення, паказчыка пераламлення).
  3. Правядзенне дэманстрацыйных работ і знаёмства з тэорыяй і практыкай арганічнага сінтэзу.
  4. Правядзенне якасных рэакцый, якія дазваляюць адрозніваць класы арганічных злучэнняў.
  5. Правядзенне аналітычнай задачы з элементамі навукова-даследчай працы.
  6. Сінтэз арганічнага рэчыва.
  7. Азнаямленне з інфармацыйнымі матэрыяламі пра БДТУ і правіламі прыёму для абітурыентаў.

   

Вынікі навукова-даследчай працы школы "Юны хімік" (кіраўнік - дацэнт А.Д. Аляксееў) за 2015 год былі даложаны школьнікамі на IX НПК студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў факультэта ТАР «Навука - крок у будучыню» 3-4 снежаня 2015. Падрыхтавана 2 даклады, якія былі адзначаны граматай і дыпломам БДТУ. Вынікі даследаванняў прадстаўлены ў 2 публікацыях:

1. М.С. Зямлянская (навук. кір. Аляксееў А.Д., Сташкевіч Ю.Д.) Ужыванне соапстокаў у мыйных кампазіцыях. Тэзісы дакладаў IX НПК студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў факультэта ТАР «Навука - крок у будучыню». 3-4 снежня 2015. - Мінск: БДТУ, факультэт ТАР, -2015. -С. 28.

2. А.Ю. Кажурова, А.В. Кісялёва, В.У. Ганчар (навук. кір. Аляксееў А.Д., Сташкевіч Ю.Д.) Атрыманне тлушчавых сумесяў з соапстокаў ад рафінацыіі алеяў. Тэзісы дакладаў IX НПК студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў факультэта ТАР «Навука - крок у будучыню». 3-4 снежня 2015. - Мінск: БДТУ, факультэт ТАР, -2015. С. 32.

   01.02.2016-04.02.2016 г. навучэнцы школы "Юны хімік" (СШ №40 г. Мінска) Кісялёва Б.А., Кажурова А.Ю., Ганчар В.У. прадставілі сваю навуковую працу, выкананую ў БДТУ на кафедры арганічнай хіміі пад кіраўніцтвам дацэнта А.Д. Аляксеева ў выглядзе вуснага дакладу і пісьмовай публікацыі на Усерасійскім конкурсе навучэнцаў Расіі і краін СНД «Балтыйскі навукова-інжынерны конкурс» (г. Санкт-Пецярбург). Па выніках конкурсу ім прысуджаны дыплом III ступені і спецыяльная прэмія за прадстаўлены на секцыі "Хімія" праект "Атрыманне тлушчавых сумесяў з соабстокаў ад рафінаціі алеяў".