Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць

 

 

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці

 

 

  • тэхналогія і абсталяванне лесапільнай вытворчасці;
  • рацыянальнае выкарыстанне драўнянай сыравіны;
  • тэорыя, тэхналогія і абсталяванне гідратэрмічнай апрацоўкі драўніны і драўняных матэрыялаў;
  • тэхналогія і абсталяванне вытворчасці драўняных пліт і фанеры;
  • тэорыя, тэхналогія і абсталяванне вогне- і біяааховы драўніны, будаўнічых канструкцый і матэрыялаў.


Навукова-даследчая лабараторыя вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў (НДЛ ВБКіМ)

 

   НДЛ ВБКіМ створана загадам па ўніверсітэце № 92 ад 18 лютага 1998 г.

   Атэстат акрэдытацыі на незалежнасць і тэхнічную кампетэнтнасць быў атрыманы 22 лютага 1999 г. Атэстат выдадзены Органам па акрэдытацыі паверачных і выпрабавальных лабараторый пры РУП «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» тэрмінам на пяць гадоў. У 2011 г. тэрмін акрэдытацыі падоўжаны да 19 мая 2016 г. Вобласцю акрэдытацыі вызначаны 36 стандартных метадаў выпрабаванняў, у тым ліку драўніны - 18, сродкаў ахоўных - 16, гаручасці матэрыялаў - 2.

   27 верасеня 1999 г. лабараторыя атрымала ліцэнзію Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення навукова-тэхнічнай дзейнасці ў галіне вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў і на правядзенне выпрабаванняў на пажарную небяспеку і вогнеўстойлівасць. У 2014 г. дзеянне ліцэнзіі было падоўжана да 8 красавіка 2019 г.

   Падрабязную інфармацыю па паслугах, якія прадстаўляюцца лабараторыі можна атрымаць па ссылцы.

 

Навукова-тэхнічныя распрацоўкі кафедры ўкаранёны на прадпрыемствах:

 

   ААТ «Барысаўскі шпаланасычальны завод»

   Укаранёная на ААТ «Барысаўскі шпаланасычальны завод» энергазберагальная тэхналогія насычэння шпалапрадукцыі (ТУ BY 600012389.013-2008, ТУ BY 600012389.017-2009) прызначана для насычэння драўляных шпал і брусаў для стрэлачных перакладаў чыгунак шырокай і вузкай каляіны, а таксама брусоў маставых драўляных. Распрацаваная тэхналогія глыбокага насычэння дазваляе праводзіць працэс аўтаклаўным спосабам пры 40-50°С з паказчыкамі якасці, адпаведнымі патрабаванням ДАСТ 20022.2. У параўнанні з традыцыйнай тэхналогія насычэнні дазваляе:

  • знізіць энергазатраты на працэс насычэння;
  • паменшыць аб'ём шкодных выкідаў у навакольнае асяроддзе;
  • палепшыць умовы працы персанала.

 

   РУП «Завод газетнай паперы» філіял «Домабудаванне», ААТ «Барысаўскі ДАК»

   Супрацоўнікамі кафедры былі распрацаваны тэхнічныя ўмовы «Панэлі сценавыя драўляныя ўцепленыя вонкавыя і ўнутраныя для дамоў каркаснага тыпу». У ходзе даследаванняў было даказана, што апорная здольнасць панэляў распрацаванай канструкцыі значна перавышае разліковыя нагрузкі.

   Цеплатэхнічныя выпрабаванні панэлі былі праведзены на кліматычным комплексе РУП «Інстытут БелНДІБ» Мінбудархітэктуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з ДАСТ 26254 84. Па сваіх цеплатэхнічных характарыстыках панэлі адпавядаюць ўсім патрабаванням.

 

   Для помнікаў драўлянага дойлідства Рэспублікі Беларусь распрацаваны методыкі па вызначэнні трывальных характарыстык археалагічнай драўніны, праведзена апрацоўка аб'ектаў арыгінальнымі вогне- і біяахоўнымі сродкамі.

   У ходзе выканання навукова-даследчай працы былі распрацаваны і даследаваны вопытныя сродкі для капілярнага насычэння археалагічнай драўніны. Распрацавана тэхналогія капілярнага насычэння, праведзены вопытныя цыклы апрацоўкі. Распрацаваны рэкамендацыі па абароне аб'ектаў археалагічнага музея «Бярэсце», праведзены дадатковыя ахоўныя мерапрыемствы на аб'ектах. Даследаваны фізіка-механічныя ўласцівасці археалагічнай драўніны, падвергнутай капілярнаму насычэнню ахоўнымі сродкамі. Прааналізаваны станоўчыя і адмоўныя бакі прымянення гідрафобных, гідрафільных ахоўных сродкаў і розных спосабаў насычэння, у тым ліку тэхналогіі мадыфікавання феноласпіртамі з ПЭГ і смоламі PMDI. Прапанаваны варыянты ўзмацнення ўласцівасцяў інсектыцыднага ахоўнага сродка «Анціжук».

 

   У навукова-даследчай лабараторыі вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў (НДЛ ВБКіМ БДТУ) праводзяцца выпрабаванні сродкаў ахоўных для драўніны і насычанай драўніны па методыках, распрацаваных супрацоўнікамі кафедры.

   Распрацаваныя методыкі прызначаны для вызначэння ступені абароненасці драўніны, насычанай антысептыкамі, у адносінах да розных культур грыбоў.

   Сутнасць метаду вызначэння інгібіруючай здольнасці антысептыку заключаецца ў вымярэнні шырыні зоны абрастання агаравага блоку міцэліем грыба на ўзорах драўніны, насычаных ахоўным сродкам, і ўсталяванні парогавага паглынання ахоўнага сродку. Асноўнай перавагай гэтага метаду ў параўнанні з аналагічнымі з'яўляецца абсалютна аднолькавая колькасць пасяўнога матэрыялу (інакулята), які наносіцца на ўзоры драўніны ў выглядзе раўнамернага «газона» міцеліяльнай тэст-культуры на агаравым блоку. Дзякуючы спецыяльнай тэхналогіі падрыхтоўкі, фаза росту культуры таксама аднолькавая для ўсіх агаравых блокаў.

   Сутнасць метаду выпрабавання ступені абароненасці драўніны, насычанай антысептыкамі, у адносінах да комплексу плесневых і дрэваафарбоўваючых грыбоў складаецца ў пятнаццацiдзённай вытрымцы ўзораў у вільготных камерах, якія працуюць па прынцыпе «замкнёная прастора - запас вільготнасці», ва ўмовах максімальна спрыяльных для дзейнасці біялагічных агентаў з наступным вызначэннем сярэдняй плошчы паражэння паверхні ўзораў і стадыі развіцця грыбоў. Асноўнай перавагай гэтага метаду ў параўнанні з аналагічнымі з'яўляецца выкарыстанне комплексу тэст-культур грыбоў, якія паражаюць сырую драўніну ва ўмовах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў магчымасці выкарыстання ўзораў драўніны розных парод.