НДЛ ВБКіМ

 

Навукова-даследчая лабараторыя
вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў (НДЛ ВБКіМ)

 


Федосенко   НДЛ ВБКіМ створана загадам па ўніверсітэце № 92 ад 18 лютага 1998 г.

   Атэстат акрэдытацыі на незалежнасць і тэхнічную кампетэнтнасць быў атрыманы 22 лютага 1999 г. Атэстат выдадзены Органам па акрэдытацыі праверачных і выпрабавальных лабараторый пры РУП «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» тэрмінам на пяць гадоў. У 2011 г. тэрмін акрэдытацыі падоўжаны да 19 мая 2016 г. Вобласцю акрэдытацыі вызначаны 36 стандартных метадаў выпрабаванняў, у тым ліку драўніны - 18, сродкаў ахоўных - 16, гаручасці матэрыялаў - 2.

   27 верасня 1999 г. лабараторыя атрымала ліцэнзію Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення навукова-тэхнічнай дзейнасці ў галіне вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў і на правядзенне выпрабаванняў на пажарную небяспеку і вогнеўстойлівасць. У 2014 г. дзеянне ліцэнзіі было падоўжана да 8 красавіка 2019 г.

 

Лабараторыя прадастаўляе паслугі па правядзенні выпрабаванняў драўніны, драўняных матэрыялаў, вырабаў з драўніны, а таксама сродкаў вогне- і біяаховы ў адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі. У тым ліку:

  • Вызначэнне мяжы трываласці пры статычным выгібе драўніны па ДАСТ 16483.3-84, МВВ МН 3981-2011
  • Вызначэнне ўдарнай вязкасці драўніны пры выгібе па ДАСТ 16483.4-73
  • Вызначэнне мяжы трываласці драўніны пры сколванні ўздоўж валокнаў па ДАСТ 16483.5-73
  • Вызначэнне вільготнасці драўніны па ДАСТ 16483.7-71
  • Вызначэнне модуля пругкасці драўніны пры статычным выгібе па ДАСТ 16483.9-73
  • Вызначэнне мяжы трываласці драўніны пры сціску ўздоўж валокнаў па ДАСТ 16483.10-73
  • Вызначэнне ўмоўнай мяжы трываласці драўніны пры сціску папярок валокнаў па ДАСТ 16483.11-72
  • Вызначэнне статычнай цвёрдасці драўніны па ДАСТ 16483.17-81
  • Вызначэнне водапаглынання драўніны па ДАСТ 16483.20-72
  • Вызначэнне мяжы трываласці драўніны клеенай масіўнай пры сколванні ўздоўж валокнаў па ДАСТ 15613.1-84
  • Вызначэнне групы цяжкагаручых і гаручых цвёрдых матэрыялаў па ДАСТ 12.1.044-89
  • Вызначэнне вогнеахоўнай уласцівасці сродкаў ахоўных для драўніны па ДАСТ 16363-98
  • Вызначэнне цеплаізалюючай эфектыўнасці вогнеахоўных сродкаў, прызначаных для павышэння межаў вогнеўстойлівасці стальных будаўнічых канструкцый па МВВ.МН 1151-99
  • Вызначэнне таксічнасці сродкаў ахоўных для драўніны ў адносінах да дрэваразбураючых грыбоў па ДАСТ 16712-95
  • Вызначэнне інгібіруючай здольнасці сродкаў ахоўных для драўніны ў адносінах да дрэваразбураючых і дрэваафарбоўваючых грыбоў па МВВ 001-2003
  • Вызначэнне ступені ўстойлівасці матэрыялаў і вырабаў з біяцыднымі дадаткамі да біяабрастанняў па МВВ МН 3278-2009
  • Вызначэнне ўстойлівасці да старэння сродкаў ахоўных для драўніны па МВВ 005-2010
  • Вымярэнне электрычнага супраціўлення шпалапрадукцыі, насычанай ахоўнымі сродкамі, па МВВ МН 4040-2011
  • Вызначэнне прафілактычнага дзеяння ахоўных сродкаў для драўніны супраць вусача-дамавіка па ЕН 46-1, ЕН 46-2
  • Ацэнка каразійнай агрэсіўнасці ахоўных сродкаў для драўніны па ДАСТ 26544-85
  • Вызначэнне пранікаемасці ахоўных сродкаў у драўніну па ДАСТ 27014-86
  • Ацэнка эфектыўнасці антысептыкаў супраць дрэваафарбоўваючых і плесневых грыбоў па ДАСТ 30028.4-2006, МВВ 002-2004
  • Вызначэнне трываласці клееных злучэнняў пры паслойным сколванні па ДАСТ 25884-83
  • Вызначэнне вадаўстойлівасці клеявых злучэнняў па ДАСТ 17005-82
  • Вызначэнне стойкасці клеявых злучэнняў да цыклічных тэмпературавільготнасных уздзеянняў па ДАСТ 17580-82
  • Выпрабаванні ахоўных сродкаў для драўніны на ўстойлівасць да вымывання па ДАСТ 16713-71, МВВ 004-2008
  • Вызначэнне якасці насычэння драўніны па ДАСТ 20022.6-93
  • Вызначэнне глыбіні насычэння і паглынання ахоўных сродкаў у драўніне па ДАСТ 20022.5-93
  • Вызначэнне памераў і якасці драўніны шпал драўляных для чыгунак шырокай каляі па ДАСТ 78-2004
  • Вызначэнне памераў і якасці драўніны брусаў драўляных для стрэлачных пераводаў чыгунак шырокай каляі па ДАСТ 8816-2003
  • Вызначэнне памераў і якасці драўніны брусаў маставых драўляных па ДАСТ 28450-90

 

Падрабязную інфармацыю аб паслугах, якія прадстаўляюцца лабараторыяй можна атрымаць па тэл. 327-73-50.