Жарскі Іван Міхайлавіч

 

 

Жарскі Іван Міхайлавіч працаваў рэктарам установы вышэйшай адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт" (БДТУ) з 1986 по 2016 гг. Нарадзіўся 7 ліпеня 1944 г. у вёсцы Вербіцы Наваградскага р-на Гродзенскай вобласці. Выпускнік Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава (з 1993 г. ― БДТУ). Працуе ў БДТУ з 1971 г.: аспірант, асістэнт, дацэнт кафедры агульнай і неарганічнай хіміі (1971–1981), загадчык кафедры хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі (1981–2012), прарэктар па вучэбнай рабоце (1981–1986), рэктар універсітэта (з 1986 г.). Кандыдат хімічных навук, прафесар, заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровы хімік Рэспублікі Беларусь.

Акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі, Акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук, віцэ-прэзідэнт (акадэмік) Міжнароднай экалагічнай акадэміі, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі вышэйшай школы. Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта. Сустаршыня Кардынацыйнага навукова-метадычнага савета вучэбна-метадычнага аб’яднання Рэспублікі Беларусь, старшыня двух рэспубліканскіх вучэбна-метадычных аб'яднанняў ― па хіміка-тэхналагічнай адукацыі і адукацыі ў галіне прыродакарыстання і лясной гаспадаркі.

Вынікі навукова-даследчых распрацовак прафесара І. М. Жарскага ў галіне хімічнай навукі, энергазберагальных тэхналогій, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі ўкаранёныя ў прамысловасць, апублікаваны больш чым у 450 навуковых працах (у тым ліку дзвюх манаграфіях), пацверджаны 70 патэнтамі і аўтарскімі пасведчаннямі на вынаходніцтвы. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 15 кандыдацкіх дысертацый. Аўтар больш як 30 навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі і ВМА па хіміка-тэхналагічнай адукацыі.

І. М. Жарскі неаднаразова прадстаўляўся да ўзнагарод найбуйнейшых айчынных і замежных вучэбных, навуковых і дзелавых цэнтраў у знак прызнання выбітнага асабістага ўкладу ў інтэлектуальнае развіццё грамадства і сацыяльна-скіраваную пазіцыю, высокай якасці і канкурэнтаздольнасці прапанаваных універсітэтам адукацыйных паслуг і навуковых распрацовак. Прадстаўлены ў міжнародных даведніках “Хто ёсць хто” (Амерыканскі біяграфічны ўніверсітэт), “2000 выбітных акадэмікаў 21 стагоддзя” (Кембрыдж, Вялікабрытанія). Мае міжнародныя ўзнагароды: “Узнагарода імя Сакрата”, “Еўрапейская якасць”, “Аб’яднаная Еўропа” (Оксфард, Вялікабрытанія), “Залаты Ягуар” (Міжнародная праграма “Лідары XXI стагоддзя”), ганаровыя тытулы “Чалавек года” (ЗША), “Імя ў навуцы” (Еўрапейская асамблея бізнесу), ганаровы прафесар Міжнароднага ўніверсітэта г. Вены (Оксфард, Вялікабрытанія) і інш.

За высокія дасягненні ў развіцці вышэйшай адукацыі, навукі і тэхнікі мае ўрадавыя ўзнагароды, сярод іх медаль “Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”, юбілейны медаль “65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, Грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэн Пашаны, ордэн Айчыны III ступені і інш.