Спектр напрамкаў навуковай дзейнасці вучоных універсітэта дастаткова шырокі і разнастайны. Ён уключае ў сябе розныя навуковыя даследаванні ў галінах лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі, хіміі і хімічных тэхналогій, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, эканомікі і паліграфіі.
Да асноўных напрамкаў навуковай дзейнасці БДТУ адносяцца:
1. Устойлівае кіраванне лясамі і шматмэтавае лесакарыстанне
2. Дрэваапрацоўчыя станкі і інструменты
3. Дрэваапрацоўка, вытворчасць мэблі
4. Машыны і механізмы ляснога комплексу
5. Матэрыялазнаўства, праблемы трываласці і даўгавечнасці
6. Хімічная перапрацоўка драўніны, тэхналогія вытворчасці паперы і кардона
7. Арганічны і нафтахімічны сінтэз
8. Тэхналогія будаўнічых матэрыялаў, шкла і керамікі
9. Тэхналогія вытворчасці аптычнага шкла і высокатэмпературнай керамікі
10. Тэхналогіі мінеральных вяжучых і кампазіцыйных матэрыялаў будаўнічага, тэхнічнага і медыцынскага прызначэння
11. Вытворчасць палімерных матэрыялаў і гумы
12. Прамысловая экалогія і біяэкалогія
13. Рэсурса- і энергазберагальныя працэсы і тэхналогіі
14. Біятэхналогія і тэхналогія лекавых прэпаратаў
15. Гальванатэхнiка і ахова ад карозіі
16. Сінтэз, уласцівасці і прымяненне нанаматэрыялаў
17. Рэсурсазберажэнне электрахімічных вытворчасцей
18. Машыны і апараты для хімічных вытворчасцей і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў
19. Матэрыялы электроннай тэхнікі
20. Хімічныя тэхналогіі неарганічных рэчываў, угнаенняў і солей
21. Інфармацыйныя тэхналогіі і абарона інфармацыі
22. Тэхналогіі і абсталяванне выдавецка-паліграфічнага комплексу
23. Эканамічныя механізмы інавацыйнага развіцця прадпрыемстваў і прыродакарыстання
24. Грамадска-палітычныя навукі
25. Навукова-метадычная работа
