Навуковая школа па інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях у лесаўпарадкаваннi і лясной гаспадарцы
Заснавальнік – Захараў Васіль Кірылавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, год стварэння – 1949 г.
Навуковы кіраўнік школы – Атрошчанка Алег Аляксандравіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай лесатэхнічнай акадэміі, прафесар кафедры лесаўпарадкавання, галоўны канструктар УСКЛГ.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- сучасны кірунак развіцця, метады і тэхналогіі лесаўпарадкавання;
- метады і тэхналогіі лясной таксацыі;
- выбарачная лесаiнвентарызацыя матэматыка-статыстычным метадам;
- бесперапыннае лесаўпарадкаванне з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій;
- участковы метад лесаўпарадкавання і праектаванне мэтавага лесавырошчвання;
- устойлівае кіраванне і развіццё лясоў. Сістэмы, крытэрыі і індыкатары. Сістэма лясной сертыфікацыі;
- аптымізацыя пароднай і ўзроставай структуры лясоў;
- разлік і аптымізацыя памеру лесакарыстання;
- таксацыя і ўлік лясоў. Прагноз дынамікі ляснога фонду;
- сартыментацыя лесасечнага фонду і ўлік нарыхтаванай лесапрадукцыі;
- мадэляванне прыросту і прадукцыйнасці дрэвастояў;
- геаінфармацыйныя сістэмы ў лесаўпарадкаваннi і лясной гаспадарцы;
- інфармацыйная сістэма кіравання лясной гаспадаркай;
- сістэмы навігацыі, мабільныя сродкі збору і перадачы даных;
- аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі лесаўпарадкавальнай інфармацыі;
- сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання лясоў;
- сістэма аэракасмічнага маніторынгу лясоў;
- базы і банкі даных лесаўпарадкавальнай інфармацыі;
- камп'ютэрныя тэхналогіі ў лясной гаспадарцы;
- ландшафтна-экалагічны падыход да кіравання лясамі і ляснымі рэсурсамі;
- аўтаматызаваная сістэма ляснога картаграфавання.
Навуковая школа ў галіне статыстычнай тэрмадынамікі і механікі суцэльных асяроддзяў
Заснавальнік – Ротт Лазар Артуравіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, год стварэння – 1964 г.
Кіраўнік – Вiхрэнка Вячаслаў Сцяпанавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прафесар кафедры тэарэтычнай механікі.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- статыстычная механіка і тэрмадынаміка раўнаважных уласцівасцяў і нераўнаважных працэсаў у фізіка-хімічных і біялагічных сістэмах;
- матэматычныя мадэлі фізіка-хімічных сістэм і іх даследаванне з дапамогай ЭВМ; механіка суцэльных асяроддзяў;
- тэорыя раўнаважных уласцівасцяў і нераўнаважных працэсаў у крышталях, вадкіх крышталях і вадкакрышталічных палімерах;
- статыстычная тэорыя нелінейнай пругкасці цвёрдых цел;
- вязкапругкiя ўласцівасці шкла і вадкакрышталічных палімераў;
- фізіка паверхневых з'яў;
- статыстычная тэорыя раўнаважных уласцівасцяў і нераўнаважных працэсаў (дыфузія, тэрмадыфузiя, структурная рэлаксацыя) у рашоткавых сістэмах;
- статыстычная тэорыя неаднародных сістэм;
- біяфізіка малекулы ДНК;
- вагальная энергетычная рэлаксацыя ўзбуджаных малекул у вадкасцях і газах;
- статыстычная тэорыя іоннай праводнасці ў цвёрдых целах і интэркаляцыйных злучэннях;
- фрактальная механіка кампазіцыйных і дысперсных матэрыялаў;
- мадэляванне механічных працэсаў і працэсаў кіравання інфармацыйнымі патокамі і перадачы інфармацыі ў друкарскiх сістэмах.
Навуковая школа ў галіне хіміі і тэхналогіі фосфарзмяшчальных соляў, угнаенняў і высокадысперсных порыстых матэрыялаў
Заснавальнік – Пячкоўскі Уладзімір Васільевіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, год стварэння –1964 г.
Кіраўнікі – Вараб'ёў Мікалай Іванавіч, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук, прафесар кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі; Ешчанка Людміла Сямёнаўна, доктар тэхнічных навук, прафесар, прафесар кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- распрацоўка навуковых асноў хіміка-тэхналагічных працэсаў атрымання мінеральных угнаенняў, соляў, кіслот і тэхналагічных схем іх вытворчасці;
- распрацоўка навуковых асноў і стварэнне хіміка-тэхналагічных працэсаў і тэхналагічных схем неарганічных матэрыялаў мэтавага прызначэння з комплексам зададзеных уласцівасцяў, у прыватнасці, каталізатараў, адсарбентаў, пігментаў, функцыянальных напаўняльнікаў, рэактываў;
- распрацоўка спосабаў ачысткі газавых сумесяў, сцёкавых вод і ўтылізацыі цвёрдых адходаў вытворчасцей з мэтай стварэння экалагічна чыстых тэхналогій, тэхнічных матэрыялаў.
Навуковая школа па лясных дарогах і транспарце лесу
Заснавальнік – Леановіч Іван Іосіфавіч, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, доктар тэхнічных навук, акадэмік Транспартнай акадэміі Украіны, член-карэспандэнт грамадства лясных спецыялістаў Фінляндыі.
Кіраўнік – Вырко Мікалай Паўлавіч, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук, прафесар кафедры транспарту лесу, лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровы член навукова-даследчага Савета кансультантаў Амерыканскага бiяграфiчнага iнстытута.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- павышэнне трываласці і ўстойлівасці землянога палатна і дарожнага адзення з улікам пагодна-кліматычных фактараў, пругка-вязкіх уласцівасцяў дарожна-будаўнічых матэрыялаў, стабілізацыі грунтоў арганічнымі і мінеральнымі вяжучымі;
- ўлік водна-цеплавога рэжыму землянога палатна і дарожнага адзення, пры праектаванні і канструяванні іх з улікам рэалагічных уласцівасцяў выкарыстоўваемых матэрыялаў;
- сумяшчальнасць прамысловага аўтатранспарту з навакольным асяроддзем, павышэнне трываласці і ўстойлівасці дарожных канструкцый пад уздзеяннем цяжкіх аўтапаяздоў;
- даследаванне спосабаў рэгулявання водна-цеплавога рэжыму аўтамабільных лесавозных дарог;
- даследаванне і абгрунтаванне эксплуатацыйных паказчыкаў дарожна-транспартнай сеткі лесанарыхтоўчых прадпрыемстваў;
- умацаванне грунтоў арганічнымі і мінеральнымі вяжучымі;
- распрацоўка канструкцый пакрыццяў часовых лесавозных дарог;
- абгрунтаванне аптымальнай структуры транспартнай сеткі ў лясах П групы з улікам патрабаванняў устойлівага лесакарыстання;
- арганізацыя працы транспарту лесу;
- распрацоўка мадэляў і аўтаматызацыя праектавання лясных дарог.
Навуковая школа па лясной фітапаталогii
Заснавальнік – Фёдараў Мікалай Ільіч, доктар біялагічных навук, прафесар, год стварэння – 1956 г.
Кіраўнік – Звягінцаў Вячаслаў Барысавіч, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры лесааховы і драўнiназнаўцтва.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- вывучэнне прычын узнікнення масавых пашкоджанняў і хвароб лесу і распрацоўка мерапрыемстваў па абмежаванні іх шкоднасці;
- комплексныя даследаванні гнiлевых хвароб драўняных парод у Беларусі;
- вывучэнне біялагічных асаблівасцяў і магчымасцяў прамысловага вырошчвання ядомых древоразрушающих грыбоў на лясных плантацыях і ў кантраляваных умовах;
- вывучэнне фізіка-механічных уласцівасцяў драўніны парод мясцовай флоры і перспектыўных интрадуцэнтаў у залежнасці ад лесаводствена-таксацыйных параметраў дрэвастою;
- вывучэнне дэградацыі якасці драўніны ў працэсе бiядэструкцыi лесаматэрыялаў;
- кантроль эфектыўнасці метадаў і сродкаў абароны драўнянай прадукцыі ад бiяпашкоджанняў.
Навуковая школа па фізіка-хіміі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў
Заснавальнік – Безбародаў Міхаіл Аляксеевіч, акадэмік АН БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, год стварэння – 1945 г.
Кіраўнікі – Бабкова Нінэль Міронаўна, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, прафесар кафедры тэхналогіі шкла і керамікі; Лявіцкі Іван Адамавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры шкла і керамікі.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- фізіка-хімія шклопадобнага стану. Заканамернасці змены уласцівасцяў і структуры шклопадобных матэрыялаў у залежнасці ад складу;
- фазавыя пераходы ў шклопадобных матэрыялах пры тэрмаапрацоўцы і накіраванае рэгуляванне фазавага складу матэрыялаў;
- вывучэнне лiквацыйных з'яў у шкле і выкарыстанне гэтых з'яў для стварэння новых матэрыялаў;
- атрыманне новых матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі на аснове шклоўтваральных сістэм, у гэтым ліку з біяактыўнымi ўласцівасцямі;
- стварэнне новых тыпаў цеплаізаляцыйнай, тэрмаўстойлівай і порыстай керамікі;
- выкарыстанне прамысловых адходаў з мэтай вырашэння экалагічных праблем;
- сінтэз керамічных і шклокрышталiчных матэрыялаў на аснове нанатэхналогій;
- распрацоўка складаў вогнетрывалых хімічна стойкіх керамічных мас і вырабаў на іх аснове;
- сінтэз і даследаванне шклопадобных палiваных пакрыццяў, лёгкаплаўкага шкла для флюсаў, прыпояў, пасівацый і герметызацыі прыбораў;
- сінтэз і даследаванне шклокрышталiчных матэрыялаў і вырабаў на іх аснове;
- атрыманне цеплатрывалых пігментаў і керамічных фарбавальнікаў;
- распрацоўка складаў керамічных мас для атрымання вырабаў бытавога і будаўнічага прызначэння.
Навуковая школа па энергаэфектыўным працэсам, машынам і агрэгатам хімічных вытворчасцей і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў
Заснавальнікі – Яршоў Аляксандр Іванавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР; Плёха Іван Максімавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны вынаходнік БССР, год стварэння – 1965 г.
Кіраўнікі – Маркаў Уладзімір Аляксеевіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, прафесар кафедры працэсаў апаратаў хімічных вытворчасцяў; Вайцяховiч Пётр Яўгенавіч, доктар тэхнічных навук, дацэнт, заг. кафедры машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- навуковае абгрунтаванне гідрадынамічных спосабаў інтэнсіфікацыі тэхналагічных працэсаў і стварэнне на іх аснове высокаэфектыўных апаратаў для падзелу мнагафазных сістэм і правядзенне працэсаў цепламасаабмену;
- інтэнсіфікацыя працэсаў драбнення і класіфікацыі і распрацоўка высокаэфектыўных сярэднеходных і хуткаходных агрэгатаў для тонкадысперснага драбнення і механічнай актывацыі матэрыялаў.
Навуковая школа ў галіне абгрунтавання параметраў, праектавання, мадэрнізацыі і стварэння лясных машын
Заснавальнік – Жукаў Анатоль Васільевіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік РАПН, год стварэння –1970 г.
Кіраўнік – Мохаў Сяргей Пятровіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчык кафедры лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- абгрунтаванне параметраў лясных, лесатранспартных, а таксама дарожна-будаўнічых машын. Састаўленне прапаноў па тэхнічных патрабаваннях на іх распрацоўку;
- распрацоўка канцэпцыі стварэння сямейства лясных машын, якія адказваюць прагрэсіўным тэхналогіях лясной комплексу;
- мадэляванне працы шасі і тэхналагічнага абсталявання лясных і лесатранспартных машын, праверка адэкватнасці распрацаваных матэматычных мадэляў;
- праектаванне, мадэрнізацыя і стварэнне сучасных лясных і лесатранспартных машын, а таксама абсталявання для нарыхтоўкі драўніны;
- выпрабаванні лясных і лесатранспартных машын, апрацоўка атрыманых вынікаў вымярэнняў, распрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленні іх канструкцыі.
Лесоэканамiчная навуковая школа Беларусі
Заснавальнікі – Пераход Вячаслаў Іванавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмік АН БССР; Касцюковіч Фёдар Трафімавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар; Янушка Анатоль Давыдавіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, год стварэння – 1923 г.
Кіраўнік навуковай школы – Нявераў Аляксандр Васільевіч, доктар эканамічных навук, прафесар, заг. кафедры менеджменту і эканомікі прыродакарыстання БДТУ.
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці, якая праводзіцца ў рамках навуковай школы:
- лясная палітыка, тэорыя і практыка кіравання лясамі і лясной гаспадаркай;
- сістэма эколага-эканамічнай ацэнкі і вартаснага ўліку лясоў;
- эколага-эканамічны механізм ўстойлівага лесакарыстання;
- лясная нерухомасць: тэорыя, ацэнка, сістэма кіравання;
- эколага-эканамічная адзнака выкарыстання драўніны ў энергетычных мэтах;
- эколага-эканамічны механізм захавання біяразнастайнасці;
- эканамічная тэорыя і сістэма ўстойлівага прыродакарыстання;
- стварэнне сучасных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў ў галіне эканомікі лясной гаспадаркі і прыродакарыстання.
Навуковая школа ў галіне высокатэмпературнай хіміі парападобнага стану і вадароднай энергетыкі
Заснавальнік – Новікаў Георгій Іванавіч, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, год стварэння – 1952г.
Кіраўнік – Жарскі Іван Міхайлавіч, кандыдат хімічных навук, прафесар, рэктар БДТУ, заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- хімія парападобнага стану;
- вадародная энергетыка;
- даследаванні і распрацоўка высокатэмпературных электрахімічных прылад;
- даследаванні працэсаў электрахімічнага і паравадзянога канверсійнага спосабаў атрымання прамысловага вадароду з сукупнасці вады і этылавага спірту;
- даследаванні прыроды вадароднай сувязі ў неарганічных і арганічных водазмяшчальных асяроддзях.
Навуковая школа ў галіне прагназавання ўласцівасцяў палімерных матэрыялаў і распрацоўкі пластмас, валокнаў, гум, лакафарбавых пакрыццяў з падвышанай устойлівасцю ў энергетычных палях і агрэсіўных асяроддзях
Заснавальнік – Пракапчук Мікалай Раманавіч, доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў, год заснавання – 1992 г.
Кіраўнік – Пракапчук Мікалай Рамановіч, доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- стварэнне новых полiiмiдных матэрыялаў, уключаючы адгезiраваныя і неадгезiраваныя плёнкі, планарызавальныя, пасiвiравальныя, ізалявальныя, ахоўныя сістэмы і пакрыццi, нізкаўсадачныя кампаунды, высокаэфектыўныя i тэрмаўстойлівыя мембраны і іншыя матэрыялы са спецыяльнымi ўласцівасцямі і палепшанай перапрацоўнасцю;
- ўсталяванне заканамернасцяў фарміравання структуры і ўласцівасцяў эластамерных кампазіцый ад кампанентнага складу і тэхналагічных параметраў на ўсіх стадыях тэхналагічнага працэсу і правядзенне іх доследна-прамысловых праверак;
- вывучэнне сумеснага ўплыву напаўняльнікаў функцыяналiзаваных дабавак і стабілізатараў на ўласцівасці кампазітаў ў працэсах іх перапрацоўкі і вырабаў з іх ва ўмовах эксплуатацыі;
- ўсталяванне залежнасцяў паміж прыродай, дазоўкай інгрэдыентаў полiфункцыянальнага дзеяння і ўласцівасцямі гум для павышэння працаздольнасці гуматэхнічных вырабаў. Распрацоўка фізіка-хімічных асноў фізічнай мадыфікацыі гуматэхнічных вырабаў шляхам іонна-асіставанага нанясення пакрыццяў з мэтай рэгулявання іх эксплуатацыйных уласцівасцяў;
- вывучэнне заканамернасцей уплыву складу кампазіцый на аснове нафтавых рэшткаў, умоў іх перапрацоўкі на выхад і якасць мэтавых прадуктаў (кампанентаў вадкага паліва, зыходных рэчываў для нафтахіміі) і распрацоўка эфектыўных спосабаў іх ўтылізацыі;
- распрацоўка арыгінальных экспрэс-метадаў прагназавання даўгавечнасці вырабаў з палімераў і СТБ на іх аснове, ўкараненне іх у сістэму сертыфікацыйных выпрабаванняў;
- рэгуляванне уласцівасцяў гатовых вырабаў шляхам стварэння матэматычнай мадэлі ратацыйнага фармавання, якая апісвае залежнасці характарыстык вырабаў ад параметраў працэсу і паказчыкаў якасці зыходнай сыравіны.
Навуковая школа па лясному паляўніцтвазнаўству
Заснавальнік – Раманаў Уладзімір Сяргеевіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, год стварэння – 1957 г.
Кіраўнік – Роўкач Андрэй Іванавіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, заг. кафедры паляўніцтвазнаўства.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- тыпалогія паляўнічых угоддзяў Беларусі;
- экалагічныя асновы і вопыт лесапаляўнічай гаспадаркі Беларусі;
- эколага-эканамічныя асновы лесапаляўнічай гаспадаркі Беларусі;
- навуковыя асновы ўзнаўлення рэсурсных значных аб'ектаў лесапаляўнічых гаспадарак.
Навуковая школа ў галіне экалагічна арыентаванага лесаводства
Заснавальнік – Жылкін Барыс Дзмітрыевіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны лесавод БССР, заг.кафедры лесаводства (1947-1975 гг.), год стварэння – 1947 г.
Кіраўнік – Ражкоў Леанід Мікалаевіч, доктар сельска-гаспадарчых навук, прафесар, прафесар кафедры лесаводства.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- павышэнне прадукцыйнасці лясоў метадамі біялагічнай меліярацыі;
- рэкрэацыйнае лесаводства;
- несуцэльныя рубкі лесу;
- экалагічна арыентаванае лесаводства;
- лесоводственныя падыходы захавання біялагічнай разнастайнасці;
- пабочныя карыстання лесам;
- энергетычныя лясныя плантацыі.
Навуковая школа ў галіне абароны інфармацыі ў камп'ютарных сетках і інфармацыйнай бяспекі
Заснавальнік – Урбанович Павел Паўлавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заг. кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій, год стварэння –1994 г.
Кіраўнік – Урбановіч Павел Паўлавіч, доктар тэхнічных навук, прафесар, заг. кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- метады і алгарытмы пошуку і выпраўлення памылак у інфармацыйных паслядоўнасцях на аснове залішняга кадавання і перамяжэння знакаў, што перадаюцца;
- сінтэз залішніх кодаў з палепшанымі ўласцівасцямі для сістэм захоўвання і перадачы інфармацыі;
- стварэнне і рэалізацыя новага навуковага напрамку - нейракрыптаграфii, які прадугледжвае перадачу канфідэнцыяльнай інфармацыі па адкрытых каналах сувязі на аснове тэхналогіі штучных нейронных сетак.
Навуковая школа ў галіне хімічнай перапрацоўкі драўніны
Заснавальнік – Рэзнікаў Усевалад Міхайлавіч, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны работнік Вышэйшай школы Беларусі, дэкан факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў, год стварэння – 1964 г.
Кіраўнікі – Салаўёва Тамара Уладзіміраўна, доктар тэхнічных навук, прафесар, прафесар кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны; Чорная Наталля Віктараўна, доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчыца кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы: распрацоўкі новых тэхналогій атрымання цэлюлозы, паперы, кардона, драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт, лесахімічнай перапрацоўкі драўнянай сыравіны на аснове раскрыцця механізмаў хімічных ператварэнняў кампанентаў драўніны (лігніну, геміцэлюлозы, цэлюлозы) на стадыях тэхналагічных працэсаў і накіраванага іх актывавання з мэтай рэсурсазберажэння, энергазберажэння і імпартазамяшчэння.
Навуковая школа па тэорыі раскрою пиловачнай сыравіны, рацыянальнаму і комплекснаму выкарыстанню драўніны і ўдасканаленні тэхналогіі і абсталявання лесапільна-дрэваапрацоўчых вытворчасцей
Заснавальнік – Бацiн Мікалай Арсеньевіч, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар, год стварэння – 1946 г.
Кіраўнік – Янушкевіч Антон Антонавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў рамках навуковай школы:
- тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні раскрою сыравіны;
- распрацоўка і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў і абсталявання лесапільнай вытворчасці;
- даследаванне і распрацоўка аўтаматызаваных вымяральных комплексаў для круглых лесаматэрыялаў.