Стратэгія Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў галіне прававой аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.
- выяўленне аховаздольных тэм і стварэнне ў працэсе даследаванняў аб'ектаў права прамысловай уласнасці (вынаходстваў, карысных мадэляў, ноу-хау);
- экспертыза матэрыялаў і падача заявак на выдачу патэнтаў на аб'екты права прамысловай уласнасці;
- заключэнне ліцэнзійных дагавораў на выкарыстанне распрацовак універсітэта;
- фарміраванне Рэестра патэнтаў БДТУ з забеспячэннем перыядычнага кантролю стану прававой аховы адпаведных аб'ектаў права прамысловай уласнасці (тэрміны аховы, падтрыманне ў сіле ахоўных дакументаў);
- забеспячэнне доступу да неабходных даведачна-інфармацыйных рэсурсаў аб аб'ектах інтэлектуальнай уласнасці (сайт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь, сайт Распатэнта Расійскай Федэрацыі, розныя замежныя рэсурсы);
- актуалізацыя лакальнай нарматыўна-прававой базы, якая рэгламентуе пытанні прававой аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю;
- штогадовая падпіска на афіцыйны бюлетэнь Рэспублікі Беларусь «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры";
- штогадовая падпіска на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі»;
- ацэнка і пастаноўка на бухулік аб'ектаў права прамысловай уласнасці, уведзеных у гаспадарчы абарот, пасля заключэння ліцэнзійных дагавароў.
Змены ў заканадаўстве
1 студзеня 2014 года ўступіў ў сілу артыкул 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2013 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання»
Такім чынам, з 1 студзеня 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае адзіная шкала патэнтавых пошлін для рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.
Патэнтавыя пошліны вылічваюцца плацельшчыкамі ў замежнай валюце па стаўках, устаноўленых у доларах ЗША або швейцарскіх франках.
Выплата патэнтавых пошлін ажыццяўляецца:
- плацельшчыкамі ־– рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь – у беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленым на дзень выплаты;
- плацельшчыкамі – нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь – у замежнай валюце (долары ЗША, еўра, швейцарскія франкі, расійскія рублі) у суме, вызначанай з выкарыстаннем крос-курсу, разлічанага на аснове афіцыйных курсаў беларускага рубля ў адносінах да адпаведных замежных валют, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дзень выплаты.
Вызваляюцца ад патэнтавых пошлін плацельшчыкі – фізічныя асобы:
- Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, Героі Беларусі, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, Працоўнай Славы, Айчыны;
- ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, члены сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі) у гады Вялікай Айчыннай вайны і пры выкананні воінскіх (службовых) абавязкаў, названыя ў артыкулах 2 – 4 і 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах»;
- удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
- інваліды I групы.
Іншыя плацельшчыкі – фізічныя асобы выплачваюць 25 працэнтаў ад устаноўленага памеру патэнтавых пошлін.
Начальнік сектара патэнтазнаўства і аховы інтэлектуальнай уласнасці:
Шышканова Людміла Георгіеўна
тэл. / факс: (017) 327-31-50
e-mail: patent@belstu.by