Мастацкае

Студэнты, якія навучаюцца на мастацкім аддзяленні, атрымліваюць кваліфікацыю арганізатара культурна-масавай працы. Атрымліваючы тэарэтычныя і практычныя веды, слухачы аддзялення ўдзельнічаюць у арганізацыі культмасавай працы як на ўзроўні факультэтаў, так і ўніверсітэта ў цэлым. Нашы студэнты - актыўныя ўдзельнікі раённых, гарадскіх і міжнародных фестываляў. У складзе агульнаўніверсітэцкіх калектываў, якія працуюць пры студэнцкім клубе, слухачы факультэта прымаюць удзел у канцэртах, аглядах, конкурсах, фестывалях. Неад'емнай часткай працы ФГП з'яўляецца арганізацыя і правядзенне Дня ведаў, навагодніх вечароў, студэнцкай восені і студэнцкай вясны, пасвячэння ў першакурснікі, КВЗ, выпускных вечароў, мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейным датам. І гэта далёка не поўны пералік масавых студэнцкіх мерапрыемстваў.

Мастацкае аддзяленне з радасцю прымае штогадовае папаўненне студэнтаў малодшых курсаў і гарантуе, што заняткі ў секцыях - гэта і адпачынак, і выдатны дадатак да адукацыі, і спосаб знайсці сябе.