Навукова-даследчая работа студэнтаў

Штогод на кафедры 70 - 90 студэнтаў пераважна IV-V курсаў заняты навуковай працай, у тым ліку 7 - 10 чалавек на ўмовах  аплаты. Пры гэтым даследаванні студэнтамі выконваюцца не толькі ў межах навучальнага працэсу, але і па-за рамкамі заняткаў.

Кожны студэнт мае самастойную тэму для даследаванняў. Працягласць выканання вучэбна-даследчай і навуковай працы студэнтаў на працягу трох-чатырох семестраў дае магчымасць для выканання рэальнай тэматыкі, звязанай у асноўным з запросамі  прамысловай вытворчасці. Выконваюцца таксама работы пошукавага характару.

              

У навучальных лабараторыях

Студэнты выконваюць работы па даследаванні мінеральнай сыравіны Беларусі, ўдасканаленні саставаў керамічных мас для атрымання тэхнічнай керамікі, вогнетрывалых і цеплаізаляцыйных матэрыялаў. Значная колькасць работ прысвечана сінтэзу паліваў, эмаляў і фарбавальнікаў, распрацоўцы саставаў шкла рознага прызначэння і тыпаў: будаўнічае, тарные, аптычнае, каляровае і іншыя. Выконваюцца таксама работы па стварэнні будаўнічых і бытавых вырабаў з палепшанымі характарыстыкамі эксплуатацыйных уласцівасцяў, атрыманню матэрыялаў і вырабаў на аснове мясцовай сыравіны для замены прывазнога, а таксама зніжэння паліўна-энергетычных выдаткаў для іх вытворчасці

Акрамя таго, на кафедры маецца гурток мастацкай керамікі, ўдзельнікі якога ствараюць сваімі рукамі керамічныя вырабы з асваеннем працэсаў мастацкай лепкі, розных відаў аздаблення, уключаючы роспіс.

 

                   

Вырабы, выкананыя рукамі студэнтаў

Арганізацыю і кіраўніцтва студэнцкай навукова-даследчай працай ажыццяўляюць усе выкладчыкі кафедры.

Актыўна ўдзельнічая ў выкананні навукова-даследчых работ кафедры, многія студэнты выступаюць з дакладамі на семінарах і канферэнцыях, а да заканчэння універсітэта маюць апублікаваныя навуковыя артыкулы, тэзісы дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, імі пададзены заяўкі на патэнты.

Размяшчэнне ў г. Мінску шэрагу прамысловых прадпрыемстваў галіны па выпуску маёлікі, керамічных плітак, цэглы, кафлі і іншых вырабаў, у тым ліку наяўнасць філіяла кафедры на ААТ "Керамін", дазваляе выконваць частку даследаванняў непасрэдна на прадпрыемствах па iх заказах у вытворчых умовах. Таму шматлікія вынікі, атрыманыя студэнтамі, фактычна адразу маюць магчымасць праходзіць прамысловую апрабацыю. Вынікі навукова-даследчых работ студэнтаў служаць асновай для выканання навуковых дыпломных работ. Варта адзначыць, што свае дыпломныя праекты і працы студэнты-керамікі абараняюць на выязных паседжаннях дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі на вытворчасці, у прыватнасці ў ААТ «Керамін».

   

Абарона дыпломных праектаў (работ) на ААТ "Керамін"

Студэнты, якія найбольш актыўна займаюцца навукова-даследчай працай, паступаюць у магістратуру і аспірантуру кафедры і прысвячаюць сябе далейшай навуковай працы. У іх ліку выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі Паўлюкевіч Ю.Г., Клімаш Ю.А., Гвоздева Н.А., Радчанка Ю.С., Радчанка С.Л.,  Богдан К.А., Шалуха Н.М., Папоў Р.Ю., Трусава К.Я., Дзяденка М.В., Пазняк Г.І., Падбалотаў К.Б. і іншыя.

Для больш мэтанакіраванай працы студэнцкай НДР, яе ўдасканалення і цэнтралізацыі, згодна з загадам рэктара універсітэта ў лістападзе месяцы 2003 г. на базе кафедры тэхналогіі шкла і керамікі створана студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Хімія і тэхналогія сілікатаў". Яе мэтай з'яўляецца паляпшэнне падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне тэхналогіі шкла і сіталаў, функцыянальнай, тонкай і будаўнічай керамікі, якія валодаюць найноўшымі дасягненнямі навукі і тэхнікі, якія маюць арганізацыйныя навыкі ў правядзенні калектыўнай творчай працы.

Кіраўніком студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Хімія і тэхналогія сілікатаў" прызначаны дацэнт кафедры тэхналогіі шкла і керамікі кандыдат тэхнічных навук Паўлюкевіч Ю.Г. Высокая якасць даследчых работ студэнтаў пацверджана атрыманнем прызавых месцаў і дыпломаў на ўсерасійскім конкурсе дыпломных праектаў і студэнцкіх работ, рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ тэхнічнага профілю.


У 2015 г студэнты выступілі з навуковымі дакладамі на 20-ці міжнародных канферэнцыях. Прадстаўлена на выставах 44 экспанаты. 


Студэнтамі і магістрантамі кафедры апублікавана самастойна і ў суаўтарстве 28 артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый і 45 тэзісаў дакладаў, 8 электронных публікацый. 


Па выніках праведзенага ў 2014 годзе Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, вынікі якога былі падведзены ў 2015 г., 1. катэгорыя прысуджана 9-і працам, 2 катэгорыя -6 і 3 катэгорыя 1 праце (загад Міністэртсва адукацыі РБ № 209 ад 23.03.2015)

 


 
Студэнцкія працы атрымалі высокую адзнаку на Расійскім конкурсе студэнцкіх навуковых прац (1 і 2 катэгорый), на міжнародных форумах студэнтаў у Белгарадзе (дыпломы 1 і 2 ступеняў), на Расійскім конкурсе дыпломных праектаў і работ, рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў.