Навіны

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі»

3 траўня 2017 г. адбылося адкрыццё міжнароднага форума «СМІ ў Беларусі». Наведвальнікі выставы змаглі азнаёміцца з усім спектрам беларускіх медыя: рэспубліканскімі і рэгіянальнымі друкаванымі і электроннымі СМІ, спецыялізаванымі і ведамаснымі выданнямі, газетамі вышэйшых навучальных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў, навуковых арганізацый. Стэнд факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый БДТУ, прадстаўлены на выставе, выклікаў жывую цікавасць у наведвальнікаў.

 

Адбылася 68-я Навукова-тэхнічная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў БДТУ

На пасяджэнні падсекцыі «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» 21 красавіка студэнты і магістранты прадставілі 16 дакладаў. Навуковыя працы былі выкананы ў галіне дадрукарскай падрыхтоўкі, друкарскіх працэсаў і паліграфічных матэрыялаў, вытворчасці абароненай паліграфічнай прадукцыі, вытворчасці тары і ўпакоўкі, арганізацыі паліграфічнай і пакавальнай вытворчасці. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасцяў «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей», «Выдавецкая справа», «Дызайн электронных і Вэб-выданняў». Усе дакладчыкі прадэманстравалі добры ўзровень падрыхтоўкі, упэўнена і цікава прадстаўлялі вынікі сваіх даследаванняў. Найбольш высокі ўзровень прадэманстравалі самыя дасведчаныя ўдзельнікі канферэнцыі: магістранты кафедры Алешаўскас В. А., Лагуціна Е. П., Цярэшка Г. П.

Сярод самых паспяховых і цікавых дакладаў можна адзначыць:

1. « Стварэнне інфаграфікі для вывучэння тыпаграфікі» студэнткі Бірулі А. С. (2 курс, 10 група, спец. ДЭіВВ), навуковы кіраўнік – старшы выкладчык Каледзін Н. Б.

2. «Даследаванне ўплыву складу фарбы на каларыметрычныя паказчыкі адбітка флексографскага друку» студэнткі Кузьмы А. С. (4 курс, 2 група, спец. ТПВ), навуковы кіраўнік – дацэнт Далгова Т. А.

3. «Аналіз ахоўных комплексаў праязных дакументаў на адну паездку розных краін» студэнтаў Казак Л. С., Урбановіча Д. М. (3 курс, 1 група, спец. ТПВ), навуковы кіраўнік – дацэнт Медзяк Д. М.

4. «Распрацоўка базы ведаў экспертнай сістэмы для выбару тэхналогіі вырабу ўпаковачнай прадукцыі» студэнткі Казлоўскай Е. Е. (5 курс, 2 група, спец. ТПВ), навуковы кіраўнік – дацэнт Сіпайла С. У.

5. «Фрактальныя ўласцівасці арганізацыйных структур» магістранта Лагуцінай Е. П., навуковы кіраўнік – дацэнт Трусевіч Н. Э.

 

Выязныя заняткі на паліграфічных прадпрыемствах

У красавіку прайшлі планавыя выязныя заняткі на філіялах кафедры пры паліграфічных прадпрыемствах. Студэнты 4 курса 1 групы спецыяльнасці «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» разам з дацэнтам кафедры паліграфічных вытворчасцей Сіпайла С. У. наведалі ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа» і ААТ «Чырвоная зорка». Студэнты вывучылі тэхналагічны працэс друку на ліставых і рулонных машынах, а таксама лічбавыя тэхналогіі вырабу друкаваных форм. Акрамя таго, на ААТ «Чырвоная зорка» студэнты азнаёміліся з вытворчасцю папярова-чыставых тавараў і тэхналогіяй друку прадукцыі шрыфтам Брайля для людзей з парушэннямі зроку. Арганізацыйную і інфармацыйную падтрымку ў правядзенні выязных заняткаў аказалі кіруючыя і інжынерна-тэхнічныя работнікі прадпрыемстваў.

 

Удзел у акцыі «Тыдзень лесу-2017»

У пятніцу 7 красавіка студэнты 3 курса спецыяльнасці «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» у складзе каманды факультэта ПіМ прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2017». Студэнтамі былі праведзены работы па лесааднаўленню тэрыторый, якія пацярпелі ад урагану ў 2016 г.

 

 

Кірмаш інавацыйных ідэй «SMART PATENT ’16» 

Кірмаш інавацыйных ідэй «SMART PATENT '16» прайшоў у Мінску 30 лістапада - 1 снежня ў выставачным павільёне НВЦ «БЕЛЭКСПА». У праграме былі запланаваны трэнінгі і майстар-класы ад міжнародных патэнтавых бюро, трансфераў тэхналогій, банкаў і паспяховых інавацыйных прадпрымальнікаў. Асноўнай задачай кірмашу была рэалізацыя (камерцыялізацыя) інавацыйных ідэй (праектаў) прадстаўнікамі уласнікаў, распрацоўшчыкаў, аўтараў інавацый. Актыўны ўдзел у працы кірмашу прынялі студэнты 5 курса факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый спецыяльнасці ТПВ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры паліграфічных вытворчасцей Марчанка І. В.

 

Прафарыентацыйная работа

10 і 11 лістапада 2016 г. дац. Грамыка І. Р. і ст. выкл. Марчанка І. В. правялі прафарыентацыйную работу ў .г. Багушэўск і г. Сянно з навучэнцамі 10-х і 11-х класаў. У ходзе мерапрыемстваў былі выкарыстаны прэзентацыі, буклеты, інфармацыйныя лісты кафедраў і факультэтаў, а таксама ўзоры паліграфічнай прадукцыі. Навучэнцам была аказана дапамога па выбары прафесійнай дзейнасці на аснове інфармацыі аб спецыяльнасцях у БДТУ.

 

 

Патэнт на спосаб кантролю якасці абрэза кніжнага блока

11.05.2016 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб выдачы патэнта на вынаходства супрацоўнікам кафедры паліграфічных вытворчасцей: прафесару М. І. Кулаку і дацэнту Д. М. Мядзяк. Патэнт РБ: 20336 «Спосаб кантролю якасці абрэза кнігі ці прызначанага для яе вырабу кніжнага блока». Прызначэнне прапанаванай вынаходкі: спосаб забяспечвае вызначэння аб'ектыўнага паказчыка якасці абрэзкі кніг аператыўным аптычным метадам, у форме прыдатнай для наступных тэхналагічных разлікаў і выкарыстання ў сістэмах кіравання абсталяваннем для трохбаковай абрэзкі кніг

 

 

 

Агульнагарадскі суботнік

З 1 кастрычніка 2016 года стартавалі працоўныя акцыі па добраўпарадкаванні г. Мінска. У рамках правядзення месячніка па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый 13 кастрычніка 2016 г. быў праведзены суботник, у якім прынялі актыўны ўдзел студэнты 2 курса 1 групы ТПВ факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый сумесна з куратарам групы, старшым выкладчыкам Марчанка І. В .

 

Як сумясціць навучанне, творчасць і занятак любімай справай

7 кастрычніка ў цэнтральным холе на 2-м паверсе 4-га корпуса прайшла выстава работ студэнткі 2 курса 1 групы ТПВ Віялеты Петравец. Віялета скончыла мастацкую школу. Займаючыся ў БДТУ, працягвае маляваць, бярэ ўдзел у працы творчага аб'яднання "Пераплётнае майстэрства" пры кафедры, выступала з дакладам на II Міжнародным форуме "Скарынаўскія чытання 2016: кніга як феномен культуры, мастацтва, тэхналогіі”.

 

 

НТК "Адытыўная тэхналогіі, матэрыялы і канструкцыі"

Картинки по запросу аддитивные технологии Гродно5-6 кастрычніка 2016 г. у Гродна праводзілася навукова-тэхнічная канферэнцыя "Адытыўныя тэхналогіі, матэрыялы і канструкцыі". Тэматыка канферэнцыі:  адытыўныя тэхналогіі, 3D-друк, фарміраванне шматслойных матэрыялаў і вырабаў. Праграмнае забеспячэнне і абсталяванне; 2. Канструкцыйныя і функцыянальныя ўласцівасці базавых металічных, палімерных, неарганічных матэрыялаў і кампазітаў. Склады і межслоевая адгезія; 3. Напрамкі і новыя аб'екты прымянення адытыўная тэхналогій. Падрыхтоўка кадраў. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі БДТУ.

 

Рашэнне Прэзідыума ВАК

28 верасня 2016 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў выпускнікам кафедры, выкладчыкам вучонае званне дацэнта: кандыдату тэхнічных навук Грамыка Ірыне Рыгораўне па спецыяльнасці тэхналогія (паліграфічная вытворчасць); кандыдату эканамічных навук Трусевіч Надзеі Эдуардаўне па спецыяльнасці эканоміка. Кафедра віншуе калег з завяршэннем чарговага этапу ў прафесійным станаўленні і жадае далейшых творчых поспехаў.

 

 

 

Візіт прадстаўніка UPC print

2016/09/15 кафедру наведала прадстаўнік кампаніі UPC print (Finland) Dzina Maiseichyk. Прадстаўнік кампаніі азнаёмілася з арганізацыяй навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў на кафедры. Былі абмеркаваныя планы і напрамкі супрацоўніцтва БДТУ і кампаніі UPC print. Прынята рашэнне аб рэалізацыі сумесных праектаў у сферы падрыхтоўкі кадраў, стажыроўкі супрацоўнікаў кафедры, праходжання практыкі студэнтамі, супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі магістрантаў і аспірантаў.

 

II Міжнародны форум «Скарынаўскiя чытаннi 2016: кніга як феномен культуры, мастацтва, тэхналогіі»

6-7 верасня адбыўся II Міжнародны форум « Скарынаўскiя чытаннi 2016: кніга як феномен культуры, мастацтва, тэхналогіі». Пленарнае пасяджэнне форуму адкрыў рэктар БДТУ Войтаў Ігар Вітальевіч. На пасяджэнні выступілі рэктар БДТУ, доктар тэхнічных навук, прафесар І. В. Войтаў; Першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Луцкі; заг. кафедры паліграфічных вытворчасцей, прафесар М. І. Кулак. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснiк дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А. А. Суша, прадстаўнікі Гродзенскай і Гомельскай дыяцэзій Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ход работы форуму асвятлялі беларускія СМІ.
На форуме было зроблена 66 дакладаў, з іх супрацоўнікамі і студэнтамі БДТУ - 32 даклады, замежнымі ўдзельнікамі - 10 дакладаў,
студэнтамі - 19 дакладаў, настаўнікамі школ - 3 даклады і школьнікамі - 4 даклады.

         

 

       

 

 

Выстава «СМІ ў Беларусі».

11 мая ў Выстаўным цэнтры БелЭкспа. адбылося адкрыццё юбілейнай 20-й выставы «СМІ ў Беларусі». У гэты ж дзень адбылася ўрачыстая цэрымонія ўзнагароджання нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара». На выставе быў прадстаўлены стэнд факультэта прынттэхналогiй і медыякамунiкацый БДТУ.

На конкурс было пададзена каля 230 заявак. Самай высокай узнагароды - Гран-пры ганараваны "Лепшы творчы праект года» - «Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў» Беларускага тэлеграфнага агенцтва, а таксама гістарычны цыкл «Яны бралі Берлін» газеты «Рэспубліка». Наведвальнікі выставы праявілі жывую цікавасць да факультэту прынттэхналогiй і медыякамунiкацый БДТУ.
 

 

,    

 

67-ая Навукова-тэхнічная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў БДТУ

21 красавіка адбылося пасяджэнне падсекцыі «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» 67-й Навукова-тэхнічнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ. У рамках пасяджэння было заслухана 16 дакладаў, студэнты прадстаўлялі вынікі сваёй даследчай і навуковай працы ў дадрукарскiх, друкарскх і пераплётных працэсах, даследаванні уласцівасцяў паліграфічных матэрыялаў, упакоўкі і пакавальнай вытворчасці, арганізацыі паліграфічнай і пакавальнай вытворчасцяў. Усе даклады суправаджаліся яркімі і запамінальнымі прэзентацыямі і выклікалі цікавасць і бурныя дыскусіі сярод прысутных студэнтаў і выкладчыкаў. Актыўны ўдзел у канферэнцыі прынялі не толькі студэнты спецыяльнасці «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей», але і сумежных спецыяльнасцяў «Выдавецкая справа», «Дызайн электронных і Вэб-выданняў», а таксама магістранты кафедры паліграфічных вытворчасцей. Асаблівы поспех сярод слухачоў мелі даклады:

1. «Аўтаматызацыя стварэння фонавых узораў ў праграме CorelDraw» студэнткі Чобат Н. Н. (2 курс, 7 група, спец. ДЭiВВ), навуковы кіраўнік - старшы выкладчык Каледзіна Н. Б.

2. «Уплыў структуры запячатанай паверхні на велічыню страт інфармацыйнай ёмістасці адбіткаў» студэнткі Мядзведзевай М. А. (4 курс, 2 група, спец. ТПВ), навуковы кіраўнік - дацэнт Грамыка І. Р.

3. "Даследаванне ўплыву тэхналагічных параметраў на якасць працэсу ламінавання» студэнткі Войтка Е. А. (4 курс, 1 група, спец. ТПВ), навуковы кіраўнік - дацэнт Далгова Т. А.

4. «Рэстаўрацыя друкаваных выданняў у сучасным кантэнце», студэнткі Петравец В. (1 курс, 1 група, спец. ТПВ), навуковы кіраўнік - старшы выкладчык Марчанка І. В.

5. «Упакоўка: стратэгіі развіцця і спосаб рэалізацыі творчага патэнцыялу» студэнткі Кудрашовай А. Н. (4 курс, 2 група, спец. ТПВ), навуковы кіраўнік - дацэнт Мядзяк Д. М.

  ,        

 

Мінскі гарадскі кніжны фестываль «Горад і Кнігі. Навука»

1-2 красавіка 2016 года ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў гарадскі кніжны фестываль «Горад і Кнігі. Навука», які аб'яднаў спецыялістаў і аматараў кнігі горада. Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні фестывалю прынялі студэнты-тэхнолагі 4 курса пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Марчанка І. В.

 

 

 

Наведванне ААТ "Чырвоная зорка" 

18 красавіка студэнты 1 групы 4 курса спецыяльнасці «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» разам з дацэнтам кафедры паліграфічных вытворчасцей Сiпайла С. У. правялі выязны занятак на паліграфічным прадпрыемстве ААТ «Чырвоная зорка». Студэнты вывучылі тэхналагічны працэс друку на ліставых і рулонных машынах, а таксама азнаёміліся з  тэхналогіяй друку прадукцыі шрыфтам Брайля для людзей з парушэннямі зроку. Істотную арганізацыйную і інфармацыйную падтрымку аказала галоўны тэхнолаг прадпрыемства Дзічко Людзміла Аляксандраўна.

 

 

Агульнагарадскi суботнiк

Мінск наводзіць парадак пасля зімы ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні і азеляненні. На сталічных вуліцах фарбуюць лаўкі, мыюць вокны, прыводзяць у парадак тратуары і дарожнае пакрыццё. На суботніках да камунальных службаў падключаюцца ўсе мінчане. Традыцыйна камунальныя службы сумесна з жыхарамі выходзяць на вулiцы і ў Мінску стартуе генеральная ўборка. Актыўны удзел у агульнагарадзкім суботніку прынялі ўдзел студэнты факультэта Выдавецкай справы і паліграфіі.

 

 

XXIII Мiнская мiжнародная кнiжная выстава-кiрмаш

 

З 10 па 14 лютага 2016 г. прайшла XXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У кніжным форуме прынялі ўдзел 295 экспанентаў з 30 стран. Прошло больш за 200 мерапрыемстваў, у тым ліку II Міжнародны сімпозіум пісьменнікаў. Прэзентацыі, "круглыя сталы", творчыя сустрэчы. На выставе пабывалі 40 тысяч наведвальнікаў. Актыўны ўдзел ў выставе прынялі выкладчыкі і студэнты кафедры. Выстава з'яўляецца знакавай падзеяй культурнага жыцця краіны, так як у наступным годзе будзе адзначацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. У рамках кірмашу адбылося ўзнагароджанне пераможцаў 55-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

 

 

80-ая навукова-тэхнiчная канферэнцыя БДТУ з мiжнародным удзелам

logo

Пленарнае пасяджэнне секцыі выдавецкай справы і паліграфіі адбылося 9 лютага 2016 г. Былi заслуханы даклады супрацоўнікаў аддзела вытворча-тэхнічнага развіцця Міністэрства інфармацыі Брашко Н. Н. і Кандраценя Ж. В. "Паліграфічная прамысловасць Беларусі: стан, перспектывы развіцця", дацэнта Мядзяк Д. М., прафесара Кулака М. І. "Тэарэтычныя асновы фарміравання і кіравання зносаўстойлівасцю друкаванай прадукцыі",  дэкана і намесніка дэкана факультэта ВСiП Далговай Т. А., Дамарада А. А. "Стан і перспектывы падрыхтоўкi маладых спецыялістаў для ІПК Рэспублікі Беларусь". На пасяджэнні падсекцыі канферэнцыі было заслухана 14 дакладаў супрацоўнікаў кафедры , вядучых паліграфічных прадпрыемстваў Беларусі , супрацоўнікаў вядучых палiграфiчных ВНУ Расіі і Украіны.

 

 

Вынiковая калегiя Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь

4 лютага адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь па выніках працы ў 2015 г. Рынак друкаваных СМІ прадстаўлены 1590 сродкамі масавай інфармацыі. У якасці выдаўцоў зарэгістравана 485 суб'ектаў гаспадарання. У 2015 г. выпушчана 10.273 найменні кніг і брашур агульным накладам 21,55 млн. экз. Паліграфічную дзейнасць ажыццяўляюць 181 суб'ект гаспадарання. У 2015 г. прадпрыемства Мінінфарма і падначаленымі аблвыканкамам выпушчана 222,8 млн. фарба-адбіткаў друкаванай прадукцыі.

 

 

Аб правядзенні Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2016"
У мэтах вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за 2015 год 21-22 студзеня 2016 года Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзены Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі-2016».

 

 

Скарынаўскія чытанні 2016


04.01.2016 г. зацверджаны "План правядзення ў 2016 годзе ва ўстановах вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, навуковых і навукова-тэхнічных мерапрыемстваў".

Планам прадугледжана правядзенне 6-7 верасня 2016 г. 2-га Міжнароднага форума "Скарынаўскія чытанні 2016: кніга як феномен культуры, мастацтва, тэхналогіі".

 

Візіт дэлегацыі Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта

02.12.2015 г. кафедру наведала дэлегацыя Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта на чале з прафесарам Э. Кiбiркштiсам. Члены дэлегацыі азнаёміліся з арганізацыяй навучальнага працэсу на кафедры. Былі абмеркаваны планы і напрамкі сумесных навуковых даследаванняў. Дэлегацыя наведала лабараторыі Цэнтра фізіка-хімічных метадаў даследавання БДТУ.

 


 
Наведванне Цэнтра фізіка-хімічных метадаў даследавання.

Гутарка ў рэктараце.

 

Юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю БДТУ

 

 

 

 

 

 

 

 

Універсітэт віншуе Генеральны дырэктар РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» Р. С. Алейнік і кіраўнікі падраздзяленняў — выпускнікі факультэта ВСіП

Пашыранае пасяджэнне савета факультэта ВСiП

 

 

Вiншаванне з юбiлеем ад флагмана айчыннай палiграфii

 Уручэнне ўзнагарод
 

 

V навукова-вытворчы семiнар па 3D-друку

27 кастрычнiка 2015 г. у НАН Беларусі адбыўся V навукова-вытворчы семінар «3D-друк: перспектывы прымянення і развіцця». Адкрываючы семінар, першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік С. А. Чыжык адзначыў, што на кірунак 3D-друку звярнулі ўвагу ва ўрадзе, на самым высокім узроўні. Сёння арганізацыям і ведамствам даручана даць аб'ектыўную ацэнку перспектыў развіцця тэхналогій адытыўнай вытворчасці ў Беларусі. У сувязі з гэтым было прынята прапанова стварыць навукова-тэхнічны Савет па адытыўнай вытворчасці. Ад БДТУ ў склад Савета уключаны загадчык кафедры паліграфічных вытворчасцей, прафесар М. І. Кулак. У ходзе семінара, прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, прамысловых прадпрыемстваў, камерцыйных структур, адукацыйных устаноў і іншых зацікаўленых бакоў абмеркавалі ў рабочым парадку стан тэхналогій адытыўнай вытворчасці і перспектывы яго развіцця.

 

IX Сесія Савета па кнігавыданню пры Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук

14-16 кастрычніка 2015 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася IX Сесія Савета па кнігавыданню пры Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. 15 кастрычніка 2015 года адбылося Пленарнае пасяджэнне, на якім разгледжаны пытанні супрацоўніцтва навукоўцаў-кнігазнаўцаў Беларусі і Расіі ў галіне вывучэння кніжнай культуры, ўзняты пытанні, звязаныя з праблемамі навуковага кнігавыдання, дзейнасцю устаноў і асобных вучоных у гэтай галіне. У рамках Сесіі адбыўся міжнародны беларуска-расійскі форум «Навуковае і культурнае ўзаемадзеянне ў кантэксце развіцця кнігавыдання, кнігаабмену і навукі пра кнігу». У працы Сесіі прыняў актыўны ўдзел прафесар кафедры паліграфічных вытворчасцей С. А. Нічыпаровіч.

 

XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інавацыйныя тэхналогіі ў харчовай прамысловасці»​.

8 - 9 кастрычніка 2015 г. у РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню» адбылася XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інавацыйныя тэхналогіі ў харчовай прамысловасці». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 95 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт». Як вядома, харчовая прамысловасць з'яўляецца адным з асноўных спажыўцоў упакоўкi. На канферэнцыі былі прадстаўлены новыя тэхналогіі для малочнай прамысловасці, тэхналогіі перапрацоўкі гародніны, бульбы, тапінамбура, а таксама па перапрацоўцы спірту і іншых відаў прадуктаў.

 

Адкрыццё Школы маладога лідэра РГА "Белая Русь" на базе БНТУ

2 кастрычніка ў кінатэатры "Салют" адбылося ўрачыстае адкрыццё Школы маладога лідэра РГА "Белая Русь" на базе БДТУ. Мэтай Школы маладога лідэра з'яўляецца фарміраванне супольнасці актыўных, сацыяльна арыентаваных людзей, развіццё ў іх лідэрскіх якасцяў, арганізатарскіх здольнасцяў.
У ліку ўдзельнікаў мерапрыемства былі студэнты 2 і 4 курсаў факультэта ВСiП спецыяльнасцяў «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» і «Выдавецкая справа», а таксама дацэнт Сiпайла С. У. У заключнай частцы Школы студэнтам БДТУ, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе і грамадскай дзейнасці, былі ўручаны членскія білеты грамадскага аб'яднання.

 

Выставачны форум «Упакоўка і склад»

C 8 па 11 верасеня 2015 г. на пляцоўцы НВЦ БелЭкспа праходзіў выставачны форум «Упакоўка і склад». Выстава аб'ядноўвала чатыры выставачных праекта: «Свет ўпакоўкі», «Сучасная этыкетка», «Палімеры і шкло ў ўпакоўцы», «Складскія тэхналогіі».

На стэндах была прадстаўлена вытворчасць і прымяненне ўпакоўкі, этыкеткі, пакавальнага абсталявання. Дэманстраваліся ўпаковачныя тэхналогіі для розных галін прамысловасці, збору і перапрацоўкі адходаў упакоўкі.

У рамках выставачнага форуму таксама праходзіў традыцыйны конкурс студэнцкіх прац «Упакоўка будучыні».

За час працы выставачнага форуму прайшлі прэзентацыі новых напрамкаў, у прыватнасці ў галіне друку на термопластичных матэрыялах, вырабу тары па тэхналогіях ISBM і IBM.

Форум наведалі студэнты і супрацоўнікі кафедры паліграфічных вытворчасцей.

 

 

Інфармацыя аб працы філіялаў кафедры

Зацверджаны планы працы філіялаў кафедры на 2015-2016 навучальны год на ААТ «Чырвоная зорка» і ААТ «Паліграфкамбінат ім. Я. Коласа», якія ўключаюць штатны расклад, расклад заняткаў студэнтаў, план-графік правядзення вучэбна-даследчай працы студэнтаў і навукова-даследчай працы магістрантаў і аспірантаў, а таксама размеркаванне вучэбнай нагрузкі.

 

 

 

Міжнародны форум «Скарынаўскiя чытаннi 2015: кнігавыданне і кнігараспаўсюджванне ў кантэксце кроскультурных камунікацый ХХІ стагоддзя».

Кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень пісьменства. У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стаў горад Шчучын у Гродзенскай вобласці, які перадаў ганаровую эстафету гораду Рагачову.

Напярэдадні асноўнай святочнай праграмы ў Шчучыне з 3 па 6 верасня ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на факультэце Выдавецкай справы і паліграфіі ўпершыню адбыўся Міжнародны форум «Скарынаўскiя чытаннi 2015: кнігавыданне і кнігараспаўсюджванне ў кантэксце кроскультурных камунікацый ХХІ стагоддзя».

У рамках форуму ўдзельнікі з 16 ВНУ Рэспублікі Беларусь, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны выступілі з 73 дакладамі ў навуковых канферэнцыях, сімпозіумах. У рамках мерапрыемства адбыліся майстар-класы па бук-арце, выстава-прэзентацыя рарытэтаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкi  ім. Я. Коласа НАН Беларусі, бібліятэкі БДТУ. Адбылася выстава сучаснай кніжнай друкаванай прадукцыі «Нашчадкі Францыска Скарыны» у якой сваю прадукцыю прадставілі РУП «Беларускі Дом друку», ІП «ПрынтКорп» і ААТ «Паліграфкамбінат ім. Я. Коласа». Усяго на выставе было прадстаўлена каля 500 экспанатаў.

Госці і ўдзельнікі форуму прадэманстравалі непарыўную сувязь гісторыі беларускага кнігадрукавання, заснаванай на славянскіх вытоках і традыцыях закладзеных Францыскам Скарынам, з днём сённяшнім. Удзельнікі форуму абмяняліся творчымі ідэямі, пашырылі свае веды аб друку прадукцыі ў нашай краіне і за мяжой, атрымалі станоўчыя эмоцыі.

Пасяджэнне секцыі навуковай канферэнцыі

Зборнік матэрыялаў форуму

Прэзентацыя творчага студэнцкага аб'яднання "Пераплётнае майстэрства"

Майстар-клас па бук-арце

Стэнд Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя. Я. Коласа НАН Беларусі на выставе-прэзентацыі кніжных рарытэтаў

Стэнд ААТ "Паліграфкамбінат ім. Я. Коласа" на выставе сучаснай кнігі "Нашчадкі Ф. Скарыны"


XXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш 

11-15 лютага 2015 г. адбылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якую наведалі студэнты 1 групы трэцяга курса разам з куратарам, старшым выкладчыкам Марчанка І. В. Асноўныя мерапрыемствы былі прысвечаны галоўным тэмам 2015 г.: Год літаратуры ў Расійскай Федэрацыі, 70-годдзе Вялікай Перамогі і Год ветэранаў у краінах СНД.