Навукова-даследчая работа студэнтаў

Навукова-даследчая праца студэнтаў на кафедры лесаўпарадкавання накіравана на павышэнне якасці падрыхтоўкі будучых спецыялістаў. Даследаванні выконваюцца на навучальна-даследчай базе кафедры ў пазавучэбны час і арганізуецца ў выглядзе працы ў студэнцкіх навуковых гуртках, індывідуальна або з выкладчыкамі.
На кафедры лесаўпарадкавання пастаянна працуюць чатыры студэнцкія навуковыя гурткі па:

  • лясной таксацыі (кіраўнік праф. Атрошчанка А.А., дац. Мінкевіч С.І.);
  • інжынернай геадэзіі (кіраўнік дац. Краўчанка А.В., дац. Кавалеўскі С.У.);
  • прамысловай таксацыі (кіраўнік праф. Зорын У.П.);
  • аэракасмічных метадах у лясной гаспадарцы (кіраўнік дац. Тоўкач І.У.).

Асноўныя напрамкі навукова-даследчай працы студэнтаў на кафедры:

  • лесатаксацыйнае дэшыфраванне насаджэнняў з выкарыстаннем матэрыялаў дыстанцыйнага зандавання лясоў на аснове здымак з паветраных і касмічных апаратаў (кіраўнік дац. Толкач І.У.);
  • тэматычнае дэшыфраванне зямель ляснога фонду па матэрыялах касмічнай здымкі (кіраўнік дац. Пушкін А.А.);
  • ландшафтная таксацыя і паркалесаўпарадкаванне (кіраўнік дац. Сяўко А.А.);
  • выбарковыя метады таксацыі ляснога фонду (кіраўнік дац. Мінкевіч С.І.);
  • мадэляванне будовы дрэвастояў (кіраўнік дац. Кавалеўскі С.У.).

Па выніках навуковых даследаванняў студэнтаў на Рэспубліканскія і Міжнародныя конкурсы штогод прадстаўляецца блізу 7-10 студэнцкіх навуковых работ.
Штогод на кафедры лесаўпарадкавання ў рамках навукова-тэхнічнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ працуе падсекцыя «Лесаўпарадкаванне, лясная таксацыя І інжынерная геадэзія", па выніках працы якой публікуюцца матэрыялы канферэнцыі.