Вучэбна-метадычная работа

І ступень атрымання вышэйшай адукацыі

Кафедра падрыхтоўвае інжынераў лясной гаспадаркі (дзённая і завочная формы навучання) і з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 1-75 01 01  Лясная гаспадарка  спецыялізацыі Лесазнаўства і лесаводства.

Таксамі кафедра лесаводства ўдзельнічае ў падрыхтоўцы студэнтаў спецыяльнасцяў 1-75 02 01 Садова-паркавае будаўніцтва і  1-89 02 02 Турызм і прыродакарыстанне,  праводзіць заняткі  на факультэтах ІЭФ, ТТЛП, ХТіТ і завочным.

Кафедра ажыццяўляе навучанне асоб, якія маюць прафесійна-тэхнічную і (або) сярэднюю спецыяльную адукацыю, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў скарочаны тэрмін у завочнай форме (падрабязней на сайце факультэта).


За кафедрай замацавана выкладанне 15 вучэбных дысцыплін па 8 спецыяльнасцях на 5 факультэтах БДТУ.

Электронныя вучэбна-метадычныя комплексы для дысцыплін І ступені атрымання вышэйшай адукацыі  прыведзены ў сістэме дыстанцыйнага навучання (СДН БДТУ).

Пералік дысцыплін:

Батаніка, Дэндралогія, Лесазнаўства, Лесаводства, Ландшафтнае лесаводства і таксацыя, Функцыянальныя лесаводчыя сістэмы, Вядзенне лясной гаспадаркі ва ўмовах экстрэмальных парушэнняў лясных экасістэм, Лясная сертыфікацыя, Лясная піралогія з асновамі радыеэкалогіі, Лесазнаўства і балотазнаўства, Асноўныя тэхналогіі ляснога комплексу, Асновы вядзення лясной гаспадаркі і лесакарыстання, Тэхналогія і абсталяванне лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі, Тэхналогія лесагаспадарчай вытворчасці, Рэкрэацыйнае лесаводства


ІІ ступень атрымання вышэйшай адукацыі (магістратура). Больш падрабязна па спасылцы.

Электронныя вучэбна-метадычныя комплексы для дысцыплін ІІ ступені атрымання вышэйшай адукацыі  прыведзены ў сістэме дыстанцыйнага навучання (СДН БДТУ).


Інфармацыйна-выхаваўчая і ідэалагічная работа

Міжнародная дзейнасць. Партнёры кафедры

Базы практык


Арганізацыя навукова-метадычнай работы кафедры

У навукова-даследчай рабоце прымаюць удзел усе выкладчыкі і аспіранты кафедры. З'яўляюцца аўтарамі навукова-метадычных работ таксама ўсе выкладчыкі, за выключэннем асістэнтаў, якія не маюць яшчэ дастатковага вопыту вучэбнай працы, што дае права на распрацоўку вучэбна-метадычных дапаможнікаў патрабаванага ўзроўня.