Бажэлка Ігар Канстанцінавіч – загадчык кафедры
Снапкоў Васіль Барысавіч – дацэнт
Леановіч Алег Канстанцінавіч – загадчык лабараторыі
Янушкевіч Антон Антонавіч – дацэнт
Мазанік Наталля Уладзіміраўна – дацэнт
Фядосенка Іван Гаўрыілавіч – дацэнт
Бабіч Дзмітрый Паўлавіч – асістэнт
Вярэцікаў Ігар Іванавіч – асістэнт
Харытончык Таццяна Іосіфаўна – вядучы інжынер
Куіс Ларыса Іванаўна – інжынер
Труцько Вікторыя Уладзіміраўна – аспірант

Снапкоў Васіль Барысавіч - дацэнт, кандыдат тэхнічных навук
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава ў 1974 г. па спецыяльнасці «Тэхналогія перапрацоўкі пластмас», спецыялізацыі «Тэхналогія драўняных пластыкаў і пліт». Абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму «Праклейка драўнянавалакністых пліт сапрапелем» ў 1983 г. Працуе ў БДТУ з 1974 г. З 1996 г. і па цяперашні час выконвае абавязкі загадчыка кафедры.
Чытае лекцыі і вядзе іншыя віды заняткаў па дысцыплінах:
- Гідратэрмічная апрацоўка і ахова драўніны;
- Тэхналогія дрэваапрацоўкі;
- Тэхналогія і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей;
- Цепла- і масаперанос ў драўніне і драўняных матэрыялах;
- Метады і методыкі навуковых даследаванняў.
Галіна навуковых інтарэсаў:
- тэорыя, тэхналогія і абсталяванне гідратэрмічнай і ахоўчай апрацоўкі драўніны і драўняных матэрыялаў;
- тэхналогія і абсталяванне вытворчасці драўняных плітных матэрыялаў.
Звяртацца: аўд. 2 корп. 4; e-mail: snopkov_v_b@belstu.by
Леановіч Алег Канстанцінавіч - загадчык лабараторыі, дацэнт, кандыдат тэхнічных навук
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава ў 1980 г. па спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўкі». Абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму «Тэхналогія вытворчасці мадыфікаванай драўніны для апор ліній сувязі і электраперадачы» у 1989 г. Працуе ў БДТУ, з 2007 г. і па цяперашні час выконвае абавязкі загадчыка навукова-даследчай лабараторыі вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў.
Чытае лекцыі і вядзе іншыя віды заняткаў па дысцыпліне «Тэхналогія дрэваапрацоўкі».
Галіна навуковых інтарэсаў:
- тэорыя і практыка біявогнеаховы драўняных матэрыялаў;
- хіміка-тэхналагічныя працэсы атрымання вогнебіяахоўных сродкаў для апрацоўкі драўніны, будаўнічых канструкцый і вырабаў;
- даследаванні ў галіне глыбокага насычэння драўніны біявогнеахоўнымі рэчывамі.
Звяртацца: аўд. 1 корп. 4; e-mail: leonovich_o_k@belstu.by
Янушкевіч Антон Антонавіч - дацэнт, кандыдат тэхнічных навук
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава ў 1964 г. па спецыяльнасці «Механічная тэхналогія драўніны». Абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму «Даследаванні рацыянальных спосабаў раскрою рэзананснай драўніны» ў 1973 г. Працуе ў БДТУ з 1969 г. З 1976 па 1986 гг. - дэкан факультэта механічнай тэхналогіі драўніны, з 1986 па 2005 гг. займаў пасаду загадчыка кафедры тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей. З 2005 г. і па цяперашні час выконвае абавязкі дацэнта кафедры.
Чытае лекцыі і вядзе іншыя віды заняткаў па дысцыплінах:
- Тэхналогія дрэваапрацоўкі;
- Тэхналогія лесапільнай вытворчасці;
- Матэрыялы для сталярных вырабаў.
Галіна навуковых інтарэсаў:
- рацыянальнае выкарыстанне драўнянай сыравіны;
- ўдасканаленне тэхналогіі лесапільнай вытворчасці.
Звяртацца: аўд. 409 корп. 4; e-mail: yanushkevich_a_a@belstu.by
Мазанік Наталля Уладзіміраўна - дацэнт, кандыдат тэхнічных навук
Скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт у 1999 г. па спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей». Абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму «Комплексная ахова драўняных матэрыялаў антысептыкамі сінэргетычнага дзеяння». Працуе ў БДТУ з 2001 г. З 2013 г. і па цяперашні час выконвае абавязкі дацэнта кафедры.
Чытае лекцыі і вядзе іншыя віды заняткаў па дысцыплінах:
- Гідратэрмічная апрацоўка і ахова драўніны;
- Мадэліраванне і аптымізацыя працэсаў дрэваапрацоўкі;
- Тэхналогія дрэваапрацоўкі;
- Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю;
- Тэхналогія і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей.
Галіна навуковых інтарэсаў:
- тэорыя, тэхналогія і абсталяванне гідратэрмічнай апрацоўкі і аховы драўніны і драўняных матэрыялаў;
- тэхналогія і абсталяванне біяахоўчай апрацоўкі драўніны.
Звяртацца: аўд. 2 корп. 4; e-mail: mazanik_n_v@belstu.by
Фядосенка Іван Гаўрыілавіч - дацэнт, кандыдат тэхнічных навук
Скончыў установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» у 2003 г. па спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей». У 2003-2006 гг. навучаўся ў аспірантуры БДТУ. Абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму «Стварэнне метадаў ацэнкі механічных уласцівасцяў дэградзіраванай драўніны і іх выкарыстанне для вогнебіяаховы». З 2006 г. і па цяперашні час выконвае абавязкі дацэнта кафедры.
Чытае лекцыі і вядзе іншыя віды заняткаў па дысцыплінах:
- Гідратэрмічная апрацоўка і ахова драўніны;
- Асновы навуковых даследаванняў і інавацыйная дзейнасць;
- Комплекснае выкарыстанне драўніны;
- Тэхналогія лесапільнай вытворчасці.
Галіна навуковых інтарэсаў:
- тэорыя, тэхналогія і абсталяванне гідратэрмічнай апрацоўкі і аховы драўніны і драўняных матэрыялаў;
- тэхналогія і абсталяванне біяахоўнай апрацоўкі драўніны.
Звяртацца: аўд. 407 корп. 4; e-mail: fedosenko_i_g@belstu.by
Бажэлка Ігар Канстанцінавіч – загадчык кафедры
Скончыў установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» у 2004 г. па спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей». У цяперашні час завяршае працу над дысертацыяй на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму «Нізкатэмпературная тэхналогія насычэння шпал». З 2004 г. і па цяперашні час выконвае абавязкі дацэнта кафедры.
Вядзе заняткі па дысцыплінах:
- Тэхналогія клееных матэрыялаў і пліт;
- Тэхналогія дрэваапрацоўкі;
Галіна навуковых інтарэсаў:
- тэхналогія і абсталяванне вытворчасці драўняных пліт і фанеры;
- тэхналогія і абсталяванне біяахоўнай апрацоўкі драўніны.
Звяртацца: аўд. 416 корп. 4; e-mail: bozelko_i_k@belstu.by
Бабіч Дзмітрый Паўлавіч – асістэнт
Скончыў установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» у 2006 г. па спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей». У 2006-2007 навучальным годзе навучаўся ў магістратуры і абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Распрацоўка метаду разліку працягласці сушкі піламатэрыялаў нестандартнымі нізкатэмпературнымі рэжымамі». У 2007 г. паступіў і ў 2010 г. скончыў аспірантуру БДТУ. У цяперашні час заканчвае працу над дысертацыяй на суісканне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму «Энергазберагальныя рэжымы сушкі піламатэрыялаў у канвектыўных сушыльных камерах перыядычнага дзеяння».
Вядзе заняткі па дысцыплінах:
- Гідратэрмічная апрацоўка і ахова драўніны;
- Асновы навуковых даследаванняў і інавацыйная дзейнасць;
- Тэхналогія дрэваапрацоўкі.
Галіна навуковых інтарэсаў:
- тэорыя, тэхналогія і абсталяванне гідратэрмічнай і ахоўнай апрацоўкі драўніны і драўняных матэрыялаў.
Звяртацца: аўд. 2 корп. 4; e-mail: babich_d_p@belstu.by
Вярэцікаў Ігар Іванавіч - асістэнт
Скончыў установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» у 2013 г. па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне (дрэваапрацоўка)». У 2013 г. паступіў у магістратуру БДТУ. Працуе над дысертацыяй на суісканне вучонай ступені магістра тэхнічных навук на тэму «Даследаванне ўплыву кліматычных умоў на ўласцівасці фанернай прадукцыі».
Вядзе заняткі па дысцыплінах:
- Гідратэрмічная апрацоўка і ахова драўніны.
Галіна навуковых інтарэсаў:
- тэхналогія і абсталяванне лесапільных вытворчасцяў, вытворчасцей драўняных пліт і фанеры.
Звяртацца: аўд. 2 корп. 4; e-mail: veretikov_i_i@belstu.by
Харытончык Таццяна Іосіфаўна - вядучы інжынер
Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава ў 1977 г. па спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўкі». Працуе ў БДТУ з 2008 г. З 2008 г. і па цяперашні час выконвае абавязкі вядучага інжынера. Забяспечвае навучальны працэс па ўсіх дысцыплінах, замацаваных за кафедрай. З'яўляецца матэрыяльна-адказнай асобай кафедры.
Звяртацца: аўд. 416 корп. 4; e-mail: haritonchik_t_i@belstu.by
Куіс Ларыса Іванаўна – інжынер
Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С.М. Кірава ў 1980 г. па спецыяльнасці «Тэхналогія дрэваапрацоўкі». Працуе ў БДТУ з 1979 г. З 1980 і па цяперашні час выконвае абавязкі інжынера. Забяспечвае навучальны працэс па ўсіх дысцыплінах, замацаваным за кафедрай. З'яўляецца справаводам кафедры.
Звяртацца: аўд. 416 корп. 4; e-mail: kuis_l_i@belstu.by